Прывітальнае слова
Шаноўныя наведвальнікі,
Вітаю вас на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзаў Беларусі. Сайт прапануе хуткі доступ да навінаў ЕС, а таксама да інфармацыі пра ЕС і яго палітыку, адносіны з Беларуссю, распавядае пра ролюі дзейнасцьПрадстаўніцтва.
Лісабонскае пагадненне прадугледжвала з’яўленне пасады Высокага прадстаўніка Саюза па замежных пытаннях і палітыцы бяспекі, а таксама Еўрапейскай службы знешняга дзеяння, якая забяспечвае дзейнасць прадстаўніцтваў ЕС у больш як 130 краінах. Для мяне вялікі гонар быць першым амбасадарам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, які стала працуе ў краіне. Задача дыпламата – выкарыстоўваць магчымасці, што існуюць, і знаходзіць новыя спосабы рэалізаваць наш велізарны патэнцыял супрацоўніцтва.
У Беларусі ЕС падтрымлівае грамадзянскую супольнасць і шматлікія праектыў такіх абласцях, як энергетыка, навакольнае асяроддзе, бяспека прадуктаў харчавання, развіццё на рэгіянальным і мясцовым узроўнях, вышэйшая адукацыя, а таксама СМІ і сацыяльная сфера.
Пачынаючы з траўня 2009 года, Усходняе партнёрстваёсць краевугольным камянём крытычнага дыялогу ЕС з беларускім урадам. Усходняе партнёрства прапануе пагадненні аб асацыяцыі, што ўключае падпісанне шырокіх і ўсебаковых дамоваў пра свабодны гандаль з тымі краінамі, якія гатовыя і здольныя да больш шырокага ўзаемадзеяння і паступовай інтэграцыі ў эканоміку ЕС. Гэта таксама дазволіла б спрасціць правілы ўезду ў ЕС праз паступовую візавую лібералізацыю пры адначасовых захадах супраць нелегальнай міграцыі. ЕС прытрымліваецца прынцыпу “больш за большае”, што значыць большая фінансавая падтрымка і больш цеснае палітычнае супрацоўніцтва і эканамічная інтэграцыя прапануюцца ў адказ на большыя рэформы і дэмакратызацыю.
Калі ласка, звяртайцеся да Прадстаўніцтва, калі ў вас ёсць заўвагі ці пытанні. Я таксама прапаную наш інфармацыйны бюлетэньі запрашаю на старонку ў Facebook.
З павагай,
Майра Мора
Амбасадар
Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі