Дыялог з грамадзянскай супольнасцю

Няўрадавыя арганізацыі і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца ключавымі партнёрамі ў ажыццяўленні стратэгіі дапамогі Камісіі ў мэтах развіцця. Яны маюць права на фінансаванне з боку "ЕўраЭйд" па тэматычных і геаграфічных праграмах і праектах. Праектныя прапановы можна дасылаць у адказ на конкурсы праектаў.

Геаграфічныя праграмы

Падтрымка структур грамадзянскай супольнасці з'яўляецца стратэгічным прыярытэтам, які адлюстраваны ў асноўных геаграфічных інструментах у галіне развіцця:

Тое, што аб'ядноўвае ўсе геаграфічныя праграмы, гэта тое, што яны заахвочваюць удзел грамадзянскай супольнасці ў дыялогу з дзяржаўнымі органамі аб стратэгіі развіцця і ажыцяўленні сектаральнай палітыкі, а таксама заахвочваюць яе удзел ў падрыхтоўцы, рэалізацыі і маніторынгу праграм і праектаў развіцця.

Падтрымка ЕС скіравана на ўмацаванне грамадзянскай супольнасці ў межах комплексных праграм, якія павялічваюць іх патэнцыял і даюць ім магчымасць мець незаменную ролю ў грамадскім жыцці і развіцці. Гэтыя праграмы скіраваныя на паляпшэнне кіравання грамадскім жыццём краіны, аператыўных і стратэгічных магчымасцяў, а таксама здольнасць працаваць у сетках разам з іншымі арганізацыямі і прымаць удзел у дыялогу па пытаннях дзяржаўнай палітыкі.

Тэматычныя інструменты і праграмы

Тэматычная дзейнасць па ўсім свеце ахоплівае такія пытанні, як абарона правоў чалавека, развіццё дэмакратыі, барацьба з галечай, харчовая самадастатковасць, адукацыя, навакольнае асяроддзе, ахова здароўя і г.д.

У адрозненне ад геаграфічных праграм, тэматычныя праграмы не з'яўляюцца вынікам прамых перамоваў паміж краінай-бенефіцыярам і Камісіяй. Практычна ўсе тэматычныя праграмы адкрытыя для ўнёскаў арганізацый грамадзянскай супольнасці як з поўначы, так і з поўдня. Грамадзянская супольнасць адыгрывае важную ролю ў такіх праграмах як Недзяржаўныя суб'екты і мясцовыя ўлады і Еўрапейскі інструмент садзейнічання дэмакратыі і правам чалавека.

НУА таксама з'яўляюцца ключавымі партнёрамі ў іншых тэматычных праграмах "ЕўраЭйд":

Каб даведацца больш аб ролі грамадзянскай супольнасці ў межах праграм супрацоўніцтва ЕС, калі ласка, наведайце адпаведную старонку сайта "ЕўраЭйд".