Тэхнічнае і фінансавае супрацоўніцтва

Дапамогай Камісіі ЕС Беларусі кіруюць Праграмы дзеянняў згодна з Інструментам Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ІЕПД). Дагэтуль Беларусь атрымала значна менш дапамогі, чым яе суседзі з прычыны таго, што палітыка, якая праводзіцца рэжымам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, не дазваляе Камісіі ЕС прапанаваць Беларусі поўны ўдзел у палітыцы добрасуседства.

Асноўнымі мэтамі супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю з’яўляюцца падтрымка патрэб насельніцтва, прамая і ўскосная падтрымка дэмакратызацыі і памяншэнне ўздзеяння самаізаляцыі Беларусі на насельніцтва.

Праграмы дапамогі ЕС

Каб дапамагчы народу Беларусі даведацца болей пра перавагі дапамогі ЕС і перавагі цяснейшых адносін, Камісія ЕС апублікавала неафіцыйны дакумент пад назвай: ‘Што ЕС можа даць Беларус і [32 KБ] ’.

Аднак, ЕС, тым не менш, удаецца аказваць некаторую дапамогу беларусам. Дапамога, у асноўным, канцэнтруецца на сферах харчовай бяспекі (Праграма дзеянняў ІЕПД 2009 г. ), энэргетыкі (Праграма дзеянняў ІЕПД 2007 г. ), аховы навакольнага асяроддзя (Праграма дзеянняў ІЕПД 2008 г. ) і вышэйшай адукацыі (Спецыяльныя меры 2007 г. і 2008 г.), але таксама на грамадзянскай супольнасці і сацыяльнай сферы. Камісія ЕС таксама аказвае дапамогу незалежным СМІ краіны.

Каб пазбегнуць злоўжывання наркотыкамі і падтрымаць барацьбу супраць незаконнага абароту наркотыкаў у Беларусі, ва Украіне і Малдове, Камісія ЕС фінансуе праграму БУМАД.

ЕС таксама садзейнічае рэалізацыі праекта па больш шырокім ўжыванні міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека падчас выканання правасуддзя ў Беларусі.

Барацьба з вынікамі Чарнобыля

ЕС канцэнтруе частку дапамогі на тых тэрыторыях Беларусі, якія пацярпелі ад катастрофы ў Чарнобылі.

Дакладней, дапамога канцэнтруецца на падтрымцы аказання паслуг медыцынскай дапамогі і маніторынга найбольш неабароненых катэгорый насельніцтва, якія пацярпелі ад катастрофы ў Чарнобылі і хварэюць на паталогіі шчытападобнай залозы, а таксама развіцця і ажыццяўлення працяглых сацыяльных і эканамічных ініцыятыў праз мабілізацыю супольнасцяў.

Дапамога грамадзянскай супольнасці

Фінансаваны ЕС праект “Падтрымка развіцця магчымасцяў і сетак беларускіх НУА і мясцовых органаў улады” забяспечвае платформу для зносін і стварэння сетак для ЕС і беларускіх НУА і мясцовых органаў улады.

Развіццё адукацыі

У кастрычніку 2006 г. ЕС распачаў асноўную праграму па падтрымцы стыпендый для беларускіх студэнтаў, якія жадаюць вучыцца за мяжой. Стыпендыі прадастаўляюцца студэнтам, якія пацярпелі ад беларускага рэжыму і якім быў забаронены доступ да мясцовых універсітэтаў з прычыны іх палітычнай дзейнасці падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 г.

Дзякуючы гэтым стыпендыям, беларускія студэнты, якіх выключылі, будуць мець магчымасць працягваць адукацыю ў суседніх краінах, у прыватнасці ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) ў Вільні і ва ўніверсітэтах Украіны. Гэтая ініцыятыва дадае да стыпендыяў, якія былі прадастаўленыя некаторымі краінамі-ўдзельніцамі ЕС. Праект з’яўляецца часткай працяглых намаганняў ЕС па падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці беларускіх студэнтаў і моладзі.

У красавіку 2008 г. Камісія ЕС павялічыла падтрымку беларускіх студэнтаў, якія вучацца за мяжой. Адзін мільён еўра будзе выплачаны ў прызначаны Траставы фонд ЕГУ.

Беларусы таксама могуць удзельнічаць у “Акне” знешняга супрацоўніцтва праграмы “Эразмус Мундус”, створанай для падтрымкі мабільнасці студэнтаў і акадэмічных супрацоўнікаў.

Падтрымка незалежных СМІ

ЕС аказвае няспыннную дапамогу незалежным СМІ Беларусі.

Цяперашні праект, распачаты ў 2008 г., уключае новую крыніцу інфармацыі для беларускіх журналістаў. Гэта сайт у сетцы Інтэрнэт “ЕС-Беларусь”, які змяшчае інфармацыю пра ЕС на беларускай і рускай мовах.

Акрамя таго, з 2006-2008 гг. ЕС фінансуе вялікі праект па СМІ, які ўключае ТБ, радыё, друкаваную прэсу і сетку Інтэрнэт, каб пашырыць доступ беларускіх людзей да незалежных крыніц навінаў і інфармацыі. Праект выкарыстоўвае СМІ, якія існуюць, каб прадастаўляць незалежную, надзейную і збалансаваную інфармацыю пра Беларусь і ЕС. Ён таксама арганізуе навучанне беларускіх журналістаў. Акцыі вар’іруюцца ад штотыднёвых трансляванняў і жывых шоў на радыё “Еўрапейскае радыё для Беларусі” (ЕРБ) да рэдактарскага супрацоўніцтва з незалежнымі беларускімі газетамі.

Больш інфармацыі

Еўрапейская палітыка добрасуседства і Генеральны дырэктарат па знешніх сувязях распрацоўваюць стратэгію супрацоўніцтва ЕС і Беларусі.

Больш інфармацыі пра супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю можна знайсці на сайце Офіса па супрацоўніцтву “ЕўраЭйд”.