Што мы робім

ЕС падтрымлівае дыпламатычныя адносіны амаль з усімі краінамі свету. Ён усталяваў стратэгічнае партнёрства з ключавымі міжнароднымі гульцамі, цесна супрацоўнічае з са зноў узніклымі дзяржавамі ва ўсім свеце і падпісаў двухбаковыя Пагадненні аб супрацоўніцтве з шэрагам суседніх дзяржаў. За мяжой Саюз прадстаўлены сеткай з 140 Прадстаўніцтваў ЕС, якія маюць функцыі, падобныя да функцый пасольства.

Вось 10 прыкладаў, якія ілюструюць, што Еўрапейскi Саюз робіць у свеце, каб абараніць інтарэсы Еўропы і папулізаваць яе каштоўнасці.

 

  1. Саюз падтрымлівае стабільнасць на Балканах. Праекты дапамогі ў сямі краінах атрымліваюць фінансаванне ЕС, спрыяючы будаўніцтву стабільнага грамадства. У Косаве (1) ЕС размясціў кантынгент праваахоўных і паліцэйскіх сіл колькасцю 1900 чалавек, каб дапамагчы забяспечыць вяршэнства закону. Заходнебалканскія краіны ўжо з’яўляюцца кандыдатамі ці патэнцыйнымі кандыдатамі на ўдзел у ЕС у межах палітыкі яго пашырэння.
  2. Разам с Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, Злучанымі Штатамі Амерыкi і Расіяй, Саюз з’яўляецца ўдзельнікам Квартэта партнёраў, што імкнуцца да дасягнення міру на Блізкім Усходзе. Урэгуляванне араба-ізраільскага канфлікту з’яўляецца стратэгічным прыярытэтам для Еўропы. Мэта ЕС – гэта рашэнне для дзвюх дзяржаў, калі незалежная, дэмакратычная, жыццяздольная Палестынская дзяржава будзе icнаваць побач з Ізраілем і іншымі суседзямі.
  3. Сваім суседзям Саюз прапануе прывелігіяваныя адносіны ў межах Еўрапейскай палітыкі суседства. Палітыка закліканая ўмацаваць дабрабыт, бяспеку і стабільнасць усіх партнёраў і дапамагчы пазбегнуць узнікнення новых ліній падзелу паміж пашыраным ЕС і краінамі паўднёвага Міжземнамор’я, Усходняй Еўропы і паўднёвага Каўказа.
  4. Саюз адыграў важную ролю ў перамовах адносна Кіёцкага пратакола па змяненням клімату і, пашыраючы ўласную праграму зніжэння выкідаў вуглякіслага газу, якая, магчыма, з’яўляецца найбольш прагрэсіўнай і дасканала распрацаванай сярод такіх праграм у свеце, застаецца ў гэтым пытанні найважнейшым удзельнікам, без якога немагчымае прасоўванне амбіцыйнай праграмы зменаў. Саюз сканцэнтраваны на пабудове кааліцыі ў падтрымку забяспечанага юрыдычнай сілай пагаднення па змяненні клімату.
  5. Саюз цесна супрацоўнічае з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у шматлікіх пытаннях. Перакананасць Саюза ў прынцыпе шматбаковых адносін адлюставаная ў адданасці ў міжнародных адносінах абавязковым правілам, дасягнутым у выніку перамоваў, і падрабязна сфармуляваная ў Лісабонскай дамове. Заўсёды, калі гэта магчыма, Саюз імкнецца замяніць ці змякчыць палітыку сілы правіламі і нормамі, што робіць міжнародныя адносіны падобнымі да ўнутранага парадку: больш мірнымі і прадказальнымі.
  6. Каб дапамагчы пабудаваць і забяспечыць мір, Саюз накіроўвае ваенныя, палітычныя ці грамадзянскія місіі ў шэраг краін Еўропы, Афрыкі і іншых частак свету, напрыклад, у Афганістан.
  7. Саюз адданы прынцыпу правоў чалавека і імкнецца гарантаваць, каб яны паважаліся паўсюдна. ЕС зрабіў правы чалавека цэнтральным аспектам сваёй знешняй палітыкі: у палітычных дыялогах, якія ён вядзе з трэцімі краінамі, праз сваю палітыку развіцця і дапамогі ці праз свае дзеянні на міжнародных форумах, напрыклад, у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
  8. Саюз выступае як адзін гулец у знешнім гандлі і падтрымлівае прынцыпы свабоднага і справядлівага міжнароднага гандлю. Паколькі ў перамовах ён адстойвае адзіную пазіцыю, ён можа рабіць сапраўдны ўплыў. Разам, 27 удзельнікаў Еўрапейскага Саюзу забяспечваюць 19 % сусветнага імпарту і экспарту. Паколькі яго тэхнічныя нормы выкарыстоўваюцца ва ўсім свеце, ЕС часта вызначае ўмовы дыскусіі.
  9. Саюз падтрымлівае сацыяльнае і эканамічнае развіццё сваіх партнёраў і гатовы дапамагчы, калі яны сутыкаюцца з цяжкасцямі. ЕС і краіны-ўдзельніцы ЕС разам з’яўляюцца найбуйнейшым у свеце донарам дапамогі, накіраванай на развіццё, а таксама гуманітарнай дапамогі. Уклад ЕС адпавядае 60% сусветнай афіцыйнай дапамогі, якая прадастаўляецца ў мэтах развіцця.
  10. Саюз гатовы адказаць на выклікі, звязаныя з вырашэннем глабальных міжнародных эканамічных і сацыяльных праблем, напрыклад, у кантэксце краін G-20. Ён удзельнічае ў абмеркаванні пытанняў па рэфармаванню міжнародных фінансавых інстытутаў, такіх як Сусветны Банк і МВФ, а таксама по змене ў рэгуляванні міжнароднага фінансавага сектару. Агульная валюта, еўра, забяспечвае дадатковы ўплыў на зону еўра і Еўрапейскі Цэнтральны Банк.

 

(1) Паводле Рэзалюцыі 1244Савету Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый