Падарожнічаць у ЕС для грамадзян Беларусі стала прасцей дзякуючы пагадненням паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, якія дзейнічаюць з 1 ліпеня 2020 года. Яны з'яўляюцца важным этапам у адносінах ЕС і Беларусі і будуць спрыяць устойліваму развіццю эканамічных, гуманітарных, культурных, навуковых ды іншых сувязяў. 

Пагадненні паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі

Што яны сабой уяўляюць?

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю спрашчае атрыманне беларускімі грамадзянамі віз* для ўезду ў Еўрапейскі саюз. 

  • Для ўсіх грамадзян Беларусі, незалежна ад мэты паездкі або тыпу пашпарта, візавы збор зніжаны да 35 еўра.
  • памер сэрвіснага збору (візавага цэнтра) не перавысіць 30 еўра.
  • як правіла, тэрмін разгляду консульствамі хадайніцтваў пра выдачу віз не будзе перавышаць 10 дзён.
  • магчымая паскораная апрацоўка хадайніцтваў пра выдачу віз.
  • для некаторых катэгорый падарожнікаў (такіх, як бізнесмены; журналісты; прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці; члены афіцыйных дэлегацый; асобы, якія вандруюць з медыцынскімі мэтамі, і некаторыя іншыя) прадугледжанае вызваленне ад выплаты візаваго збору; скарачэнне колькасці дакументаў, патрэбных для пацвярджэння мэты паездкі, і (ці) выдача шматразовых віз з больш доўгім тэрмінам дзеяння (да 5 гадоў). 
  • уладальнікі новых біяметрычных дыпламатычных пашпартоў вызваляюцца ад неабходнасці атрымліваць візу. 

*Пагадненне распаўсюджваецца на кароткатэрміновыя паездкі (не больш як 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду). 
 
Пагадненне аб рэадмісіі дапаможа забяспечыць бяспечнае вяртанне асоб, што незаконна пражываюць у ЕС і ў Беларусі, пры поўным выкананні іх правоў. 

Інфармацыя для грамадзян ЕС

Што павінны ведаць грамадзяне ЕС перад паездкай у Беларусь

Што новага для грамадзян ЕС, якія вандруюць у Беларусь** 

  • Больш працяглы максімальны тэрмін знаходжання (да 90 дзён у любы 180-дзённы перыяд).
  • візавы збор зніжаны да 35 еўра.
  • для некаторых катэгорый падарожнікаў прадугледжаныя вызваленне ад выплаты візавага збору, скарачэнне колькасці пацвярджальных дакументаў, і (ці) выдача віз з больш доўгім тэрмінам дзеяння (да 5 гадоў).
  • уладальнікі біяметрычных дыпламатычных пашпартоў вызваляюцца ад неабходнасці атрымліваць візу. 

**Бязвізавы ўезд у Беларусь магчымы пры пэўных умовах. Па падрабязнасці, калі ласка, наведайце сайт Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Інфармацыя для асоб, якiя звяртаюцца па шэнгенскую візу ў Беларусі

Адказы на пытанні, якія часта задаюць

Хто можа звяртацца па шэнгенскую візу ў Беларусі 

Усе грамадзяне Беларусі і грамадзяне іншых (трэціх) краін, якія пражываюць у Беларусі на законных падставах. Усе тыя грамадзяне трэціх краін, якія легальна знаходзяцца, але не пражываюць у Беларусі, могуць таксама звярнуцца па візу ў Беларусі пры ўмове прад'яўлення абгрунтавання (прычын) для такога звароту. 

У якое консульства варта падаваць хадайніцтва пра выдачу візы? 

Асобы, якія звяртаюцца па візу, павінны падаваць заяўкі ў консульства краіны, якую яны маюць намер наведаць. Асобы, якія плануюць наведаць некалькі краін Шэнгенскай прасторы, павінны падаваць заяўку ў консульства краіны, дзе яны правядуць найбольш працяглы час. Асобы, якія плануюць правесці ў некалькіх краін Шэнгенскага пагаднення аднолькавую колькасць часу, павінны звяртацца ў консульства краіны, знешнія межы якой яны будуць перасякаць першымі пры ўездзе ў Шэнгенскую прастору. У выпадку, калі краіна прызначэння, якая ўваходзіць у Шэнгенскую прастору, не мае консульства ў краіне пражывання заяўніка, заяўніку варта праверыць, ці не прадстаўляе патрэбную краіну іншае консульства (гл. ніжэй). 

Консульствы краін Шэнгенскага пагаднення, якія прымаюць хадацніцтвы пра выдачу віз у Беларусі 

Венгрыя, Германія, Італія, Латвія, Літва (Амбасада Літвы ў Мінску, Консульства Літвы ў Гродна), Польшча (Амбасада Польшчы ў Мінску, Консульства Польшчы ў Гродна, Консульства Польшчы ў Брэсце, а таксама www.e-konsulat.gov.pl для рэгістрацыі візавых заяў праз інтэрнэт), Славакія, Францыя, Чэшская Рэспубліка, Эстонія.  

Як падаць хадайніцтва пра выдачу візы, калі ў Беларусі няма консульства краіны, у якую Вы едзеце

Калі ў Беларусі няма консульства краіны Шэнгенскага пагаднення, якую вы маеце намер наведаць, хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы трэба падаваць у консульства іншай краіны Шэнгенскага пагаднення, якое ўпаўнаважанае выдаваць візы ў краіну Шэнгенскага пагаднення, якую вы маеце намер наведаць. 

Аўстрыя, Бельгія, Люксембург, Нідэрланды і Славенія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Германіі

Грэцыя: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Грэцыю можна падаваць у візавы цэнтр Грэцыі ў Мінску

Данія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Данію можна падаваць у візавы цэнтр Даніі ў Мінску

Ісландыя, Нарвегія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Францыі

Іспанія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Іспанію можна падаваць у візавы цэнтр  Іспаніі

Мальта: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі на Мальту можна падаваць у амбасаду Італіі

Партугалія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Партугалію можна падаваць у амбасаду Славакіі

Фінляндыя, Швецыя: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Эстоніі

Швейцарыя: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Швейцарыю можна падаваць у амбасаду Венгрыі

Што калі Вы звярнуліся па візу ў неадпаведную амбасаду/консульства 

Атрымаўшы хадайніцтва на выдачу візы, консульства павінна пераканацца ў тым, што разгляд хадайніцтва знаходзіцца ў сферы яго кампетэнцыі. Калі консульства не мае паўнамоцтваў для афармлення візы на падставе пададзенага хадайніцтва, яно неадкладна вяртае хадайніцтва таму, хто звярнуўся па візу, вяртае візавы збор і пазначае консульства, у якое трэба звярнуцца па візу. 

Карысныя спасылкі: 

Сітуацыя з COVID-19: Re-Open EU 

Частыя пытанні пра візы 

Візавы калькулятар 

Дакументы для падачы заяўкі на атрыманне шэнгенскай візы 

Візавая статыстыка 

Пагадненне паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму 

Пагадненне ЕС і Беларусі аб рэадмісіі 

Візавы кодэкс ЕС 

Шэнгенскі кодэкс аб межах 

Адрасы амбасадаў

Аўстрыя 

220113, г. Мінск, вул. Бялінскага, 23 

Тэл.  + 375 17 319 05 41 

www.bmeia.gv.at/ru/oeb-minsk/ 

Консульскі і візавы аддзел (нацыянальныя візы) 

119034, Москва, Большой Левшинский пер., 7. 
Тэл. (+7 495) 956 16 60 
Факс: (+7 495) 637 42 68 www.bmeia.gv.at/ru/botschaft/moskau.html 

Балгарыя 

220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 11,  пав.1 
Тэл. (+ 375 17) 328 65 58 
Факс: (+375 17) 328 65 59 www.bulgaria.by/rus/index.php 

Венгрыя 

220034, г. Мінск, вул. Платонава, 1 «Б» 
Тэл. (+375 17) 233 91 68 
Факс: (375 17) 23391 69 

Консульскі аддзел

Тэл. (+375 17) 233 94 16 
Факс: (+375 17) 233 94 17 
E-mail: visa.msk@kum.hu www.mfa.gov.hu/kulkepviselet/BY/ru 

Грэцыя 

г. Москва, пер. Леонтьевский, 4. 
Тэл. (+7495) 290 14 46 
Факс: (+7495) 771 65 10 www.hellas.ru

Ірландыя 

Vilnuis, Gedimino pr.1 
Тэл. (+370) 5 262 94 60 
Факс: (+370) 5 262 94 62 www.embassyofireland.lt 

Італія 

220004, г. Мінск, вул. Ракаўская, 16 б 
Тэл. (+375 17) 220 29 69 
Факс: (+375 17) 306 20 37 

Консульскі аддзел
Тэл. (+375 17) 220 20 01 
Факс: (+375 17) 306 23 45 www.ambminsk.esteri.it 

Латвія 

220013, г. Мінск, вул. Дарашэвіча, 6а 
Тэл. (+375 17) 211 30 33 
Факс: (+375 17) 284 73 34 

Консульскі аддзел
Тэл. (+375 17) 217 51 15 
Факс: (+375 17) 284 73 34 

Люксембург 

г. Москва, Хрущевский пер., 3 
Тэл. (+7495) 786 66 63 

Нідэрланды 

00-468 Warsaw, ul. Kawalerii, 10 
Тэл. (+4822) 559 12 00 
Факс: (+4822) 840 26 38 www.nlembassy.pl 

Партугалія 

129010, г. Москва, Ботанический пер, 1 
Тэл. (+7495) 981 34 10 
Факс: (+7495) 981 34 16 

Консульскі аддзел 

Тэл. (+7495)  981 34 14 
Факс: (+7495) 981 34 15 

Румынія 

220035, г. Мінск, зав. Масквіна, 4 
Тэл. (+375 17) 203 80 97, (+375 17)203 77 26 
Факс: (+375 17) 211 21 63 

Славения 

г. Москва, ул. Малая Дмитровка, 14–1 
Тэл. (+7495) 209 02 30, (+7495) 209 08 15 
Факс: (+7495) 200 15 68 

Консульскі аддзел 

Тэл. (+7495) 737 33 98 www.moscow.embassy.si 

Францыя 

220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 11 
Тэл. (+375 17) 229 18 00 
Факс: (+375 17) 229 18 01 

Консульскі аддзел

Тэл. (+375 17) 229 18 04 
Факс: (+375 17) 229 18 01 www.ambafrance-by.org 

Эстонія 

220131, г. Мінск, вул.Платонава, 1Б 
Тэл. +375 (17) 217 70 61 
Факс: +375 (17) 217 70 69 https://minsk.mfa.ee/ 

Консульскі аддзел

220030, Minsk, 21 Lenina Street 
Тэл. (+375 17) 219 88 30 www.estemb.by 

Бельгія 

121069, г. Москва, ул. Малая Молчановка, 7 
Тэл. (+7495) 780 03 31 
Факс: (+7495) 780 03 32 

Візавы аддзел

Тэл. (+7495) 780 03 41(c 11.00 до 13.00) 
Факс: (+7495) 780 03 42 
E-mail: moscow.visa@diplobel.fed.be www.diplomatie.be/moscowru 

Германія 

220034, г. Мінск, вул. Захарава, 26 
Тэл. (+375 17) 217 59 00 
Факс: (+375 17) 294 85 52 

Консульскі аддзел

Minsk, 11 D Gazety Pravda Av. 
Тэл. (+375 17) 217 59 50 
Факс: (+375 17) 217 59 78 www.minsk.diplo.de 

Данія 

г. Москва, пер. Пречистенский, 9 
Тэл. (+ 7495) 642 68 00 
Факс: (+7495) 775 01 91 

Візавы аддзел

Тэл. (+ 7495) 642 68 01 
Факс: (+7495) 775 01 97 
E-mail: mowamb@um.dk   www.ambmoskva.um.dk/ru 

Іспанія 

121069, г. Москва, ул. Большая Никитская, 50/8 
Тэл. (+7495) 202 21 61, (+7495) 202 26 10 
Факс: (+7495) 291 91 71 

Консульскі аддзел

Тэл. (+7495) 958 24 07, (+7495) 958 24 19 
Факс: (+7495) 234 22 86 
E-mail: consespmos@mail.mae 

Кіпр 

г. Москва, ул. Поварская, 9 
Тэл. (+ 7495) 744 29 44 
Факс: (+7495) 744 29 45 

Консульскі аддзел 

Тэл. (+ 7495) 744 29 34 
Факс: (+ 7495) 744 29 35 
E-mail: MoscowConsulate@mfa.gov.cy www.mfa.gov.cy/mfa/embassies/moscowembassy.nsf 

Мальта 

117049, г. Москва, Коровий вал, 7–219 
Тэл. (+7495) 237 19 39, (+7495) 230 25 24 
Факс: (+7495) 237 21 58 

Польшча 

220034, г. Мінск, ул. З.Бядулі, 11 
Тэл. +375 17388 52 01, 388 52 11, 388 52 24 
Факс: +375 17 388 52 22 http://www.minsk.msz.gov.pl/ 

Консульскі аддзел

220002, Мінск, вул. Крапоткіна 91А 
Тэл. (+375 17) 284 99 80, 284 99 81 
Факс: (+375 17) 289 32 55 
E-mail: minsk.wk.sekretariat@msz.gov.pl  www.minsk.polemb.net/ 

Славакія 

220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, д.6 
Тэл. (+375 17) 285 29 99 
Факс: (+375 17) 283 68 48 
E-mail: emb.minsk@mzv.sk  www.mzv.sk/minsk 

Фінляндыя 

LT-03107, Vilnius, К. Кalinausko, 24, 2nd Floor 
Тэл. +370-5-266 80 10 
Факс: +370-5-212 2441 www.finland.lt 

Чэшская Рэспубліка 

220088, г. Мінск, ул. Нагорная, 12, 
Тэл. +375 17 294 52 49 
Факс: +375 17 294 51 99 www.mzv.cz/minsk/be/ 

Швецыя 

220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная 15 
Тэл. +375 17 329 17 00 
Факс: +375 17 329 17 01 http://www.swedenabroad.se/minsk 

   

 

Адукацыйныя праграмы ЕС

Даведайцеся больш пра магчымасці навучання, якія прадастаўляе ЕС

Erasmus+ - гэта праграма Еўрапейскага саюза ў галіне адукацыі, навучання, моладзевай палітыкі і спорту. Праграма на 2021-2027 гг. надае вялікую ўвагу сацыяльнай інтэграцыі, пераходу да «зялёнай эканомікі», лічбавым трансфармацыям і садзейнічанню ўдзелу моладзі ў дэмакратычным жыцці. 

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза (EUVP) сумесна фінансуецца і ажыццяўляецца Eўрапейскім парламентам і Еўрапейскай камісіяй. У рамках праграмы перспектыўных лідэраў з краін, якія не з'яўляюцца членамі Еўрапейскага саюза, запрашаюць наведаць ЕС, каб пазнаёміцца з інстытутамі, палітыкай, каштоўнасцямі ЕС і павысіць узровень узаемапаразумення паміж спецыялістамі з краін, якія не з'яўляюцца членамі ЕС, і іх калегамі з ЕС.