Заява Прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен адносна сітуацыі на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю

09.11.2021

Беларусь павінна перастаць ставіць жыцці людзей пад пагрозу.

Інструменталізацыя мігрантаў у палітычных мэтах з боку Беларусі недапушчальная.

Улады Беларусі павінны зразумець, што ціск на Еўрапейскі саюз шляхам цынічнай інструменталізацыі мігрантаў не дапаможа ім дасягнуць сваіх мэт.

Я размаўляла з Прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім, Прэм'ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманітэ і Прэм'ер-міністрам Латвіі Артурсам Крыш'янісам Карыньшам, выказала салідарнасць Еўрапейскага саюза і абмеркавала з імі меры, якія ЕС можа прыняць, каб падтрымаць іх намаганні па пераадоленні гэтага крызісу.

Я заклікаю краіны ЕС ухваліць, нарэшце, ужыванне пашыранага рэжыму санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі, адказных за гэты гібрыдны напад.

Віцэ-прэзідэнт Схінас па ўзгадненні з Высокім прадстаўніком Барэлем у бліжэйшыя дні наведае асноўныя краіны паходжання і транзіту, каб пераканацца, што тыя прымаюць меры, каб не даць сваім грамадзянам трапіць у пастку, расстаўленую ўладамі Беларусі.

ЕС разгледзіць і магчымасці ўвядзення санкцый, у тым ліку шляхам унясення ў чорны спіс, у дачыненні да авіякампаній трэціх краін, якія актыўна ўцягнутыя ў гандаль людзьмі.

Нарэшце, Еўрапейская камісія разам з ААН і яе спецыялізаванымі агенцтвамі вызначыць, як прадухіліць развіццё гуманітарнага крызісу і гарантаваць бяспечнае вяртанне мігрантаў у краіны паходжання пры падтрымцы ўладаў гэтых краін.


Глядзіце таксама