Адказ Высокага Прадстаўніка ЕС адносна Беларусі на прэс-канферэнцыі пасля нефармальнай сустрэчы міністраў абароны 28 мая

28.05.2021

Пытанне: "Сёння Камісія яшчэ раз падкрэсліла, што быў распрацаваны пакет падтрымкі для дэмакратычнай Беларусі ў тры мільярды еўра. Як Вы думаеце, гэтага дастаткова, каб пераканаць рэжым у Мінску? Ці Вы лічыце, што трох мільярдаў еўра недастаткова? Няўжо тры мільярды еўра мацней за спадара Пуціна?"

Адказ: "Так, сёння Еўрапейская камісія прадставіла Савету свой кароткі варыянт комплекснага плана эканамічнай падтрымкі будучай дэмакратычнай Беларусі. Справа не ў тым, хто плаціць больш, таму што гэты план на суму да трох мільярдаў еўра адлюстроўвае абавязацельства Еўрапейскага саюза падтрымаць імкненне беларускага народа да мірнага дэмакратычнаму пераходу. Гэты план будзе задзейнічаны, калі Беларусь уступіць на шлях дэмакратычных пераўтварэнняў.

Я не думаю, што ён паслужыць моцнай матывацыяй для Лукашэнкі, таму што гэты план павінен быць рэалізаваны, калі Беларусь перажыве дэмакратычныя пераўтварэнні, і павінен дапамагчы Беларусі стабілізаваць сваю эканоміку, рэфармаваць свае інстытуты і павысіць эканамічную ўстойлівасць, патэнцыял росту і стаць больш дэмакратычнай. Але гэты план не будзе рэалізаваны да таго часу, пакуль Беларусь не пойдзе па шляху дэмакратыі, а гэта азначае, што Лукашэнка наўрад ці будзе гарэць жаданнем яго падтрымаць. Гэта спосаб паказаць нашу падтрымку дэмакратызацыі Беларусі".

Спасылка на відэа: https://audiovisual.ec.europa.eu/en/video/I-206374

Nabila Massrali
Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0) 2 29 88093
+32 (0) 460 79 52 44
Xavier Cifre Quatresols
Press Officer for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)2 29 73582
+32 (0)460 75 51 56
Gesine Knolle
Press Officer for Foreign Affairs and Security Policy/International Partnerships
+32 (0)2 29 54323
+32 (0)460 754 323