Беларусь: Высокі прадстаўнік, намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэп Барэль паразмаўляў з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем

22.04.2020

21 красавіка Высокі прадстаўнік, намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Барэль правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, каб абмеркаваць глабальныя меры рэагавання на пандэмію каранавірусу, падтрымку Беларусі з боку ЕС у святле гэтага выкліку і пытанні больш шырокага парадку дня адносін паміж ЕС і Беларуссю.

Высокі прадстаўнік, намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Барэль прыняў да ведама крокі, прынятыя да гэтага часу Беларуссю для запаволення распаўсюду каранавіруса ў краіне, і заклікаў працягваць гэтыя намаганні, выконваючы рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Ён прадставіў усёабдымны пакет дапамогі, сфармаваны ЕС для падтрымкі Беларусі разам з іншымі краінамі Усходняга партнёрства ў барацьбе з кароткатэрміновымі і доўгатэрміновымі сацыяльна-эканамічнымі наступствамі ўспышкі каранавіруса. У рамках глабальных мер рэагавання ЕС на ўспышку каранавіруса быў сфармаваны пакет падтрымкі шасці краін Усходняга партнёрства ў агульным аб’ёме 80 млн еўра для задавальнення неадкладных патрэб іх сістэм аховы здароўя і 883 млн еўра для задавальнення іх кароткатэрміновых патрэб у сацыяльна-эканамічным аднаўленні. З гэтага аб’ёма Беларусі прызначана больш за 60 млн еўра праз пераразмеркаванне сродкаў, выдзеленых на двухбаковае супрацоўніцтва.

Высокі прадстаўнік і міністр замежных спраў таксама абмеркавалі стан адносін паміж Беларуссю і ЕС. Высокі прадстаўнік, намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Барэль заявіў пра сваю прыхільнасць падпісанню Прыярыэтаў партнёрства ЕС і Беларусі. Абодва суразмоўцы адзначылі, што з нецярпеннем чакаюць уступлення ў сілу пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі ў гэтым годзе пасля завяршэння працэдур ратыфікацыі.

Высокі прадстаўнік, намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Барэль выказаў цвёрдую падтрымку суверэнітэту Беларусі. Ён абмеркаваў з міністрам замежных спраў прыхільнасць Беларусі працягу дыялога па правах чалавека і дэмакратыі, а таксама працяг актыўнага ўдзелу краіны ва Усходнім партнёрстве і яе канструктыўную ролю ў рэгіёне.

Высокі прадстаўнік, намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Барэль пацвердзіў свой намер наведаць Беларусь, калі ўмовы гэта дазволяць.

Peter Stano
Lead Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)460 75 45 53