Беларусь: ЕС увёў санкцыі за рэпрэсіі і фальсіфікацыю выбараў
Абмежавальныя меры ўключаюць забарону на паездкі і замарожванне актываў. Забарона на паездкі перашкаджае ў’езду унесеных у спіс асоб на тэрыторыю ЕС альбо праезду праз яе транзітам, у той час як замарожванне актываў накіравана супраць сродкаў альбо эканамічных рэсурсаў унесеных у спіс асоб. Акрамя таго, грамадзянам і кампаніям ЕС забаронена прадастаўляць сродкі тым, хто знаходзіцца ў спісе.
Рашэнне аб увядзенні санкцый прынята на падставе Заключэнняў Еўрапейскага савета ад 1 кастрычнiка 2020 года, у якіх лідары ЕС яшчэ раз асудзілі недапушчальны гвалт з боку беларускіх уладаў супраць мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне, адвольныя арышты і затрыманні пасля прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх ЕС не прызнае.
У сваіх высновах Еўрапейскі савет цалкам падтрымаў дэмакратычную права беларускага народа абраць свайго прэзідэнта шляхам правядзення новых, свабодных і справядлівых выбараў, без знешняга ўмяшальніцтва, і заклікаў улады Беларусі пакласці канец гвалту і рэпрэсіям, вызваліць усіх затрыманых і палітычных зняволеных, паважаць свабоду СМІ і грамадзянскую супольнасць і пачаць інклюзіўны нацыянальны дыялог.
Адпаведныя прававыя акты, уключаючы імёны ўнесеных у спіс асоб, былі апублікаваны ў Афіцыйным часопісе.