Беларусь: заява Высокага прадстаўніка адносна парламенцкіх і мясцовых выбараў

27.02.2024 EEAS Press Team

Учора ў Беларусі прайшлі парламенцкія і мясцовыя выбары. Пастаяннае павышэнне і беспрэцэдэнтнасць ўзроўню рэпрэсій, парушэнняў правоў чалавека, абмежаванняў на ўдзел у палітычным жыцці і доступ да незалежным СМІ з боку рэжыму Лукашэнкі самым сур’ёзным чынам падарвалі легітымнасць выбарчага працэсу. У гэтым кантэксце відавочна, што крытэрыі правядзення дэмакратычных выбараў не былі выкананы і ў новых парламенцкіх і мясцовых дэпутатаў няма дэмакратычнай легітымнасці.

Еўрапейскі саюз шкадуе, што ўлады Беларусі не запрасілі місію па назіранні за выбарамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, што супярэчыць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі. Гэта яшчэ больш яскрава ілюструе адсутнасць празрыстасці выбарчага працэсу і той факт, што яго адпаведнасць міжнародным стандартам не была забяспечана.

ЕС працягвае падтрымліваць дэмакратычнае права беларускага народа абіраць сваіх прадстаўнікоў праз сапраўдныя і празрыстыя выбары. Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іх эфектыўнай рэабілітацыі.

ЕС высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Рашучасць людзей Беларусі, якія працягваюць адстойваць дэмакратыю нягледзячы на высокую персанальную рызыку, з'яўляецца важным фактарам, які ўсяляе надзею.

Nabila Massrali
Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0) 2 29 88093
+32 (0) 460 79 52 44