Беларусь: заява Высокага прадстаўніка адносна патрабаванняў скараціць дыпламатычную прысутнасць некаторых дзяржаў-членаў
Патрабаванне беларускіх уладаў да Польшчы і Літвы адклікаць сваіх паслоў і значна скараціць свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Мінску беспадстаўнае і вартае жалю. Яно ідзе насуперак логіцы дыялогу і прывядзе толькі да далейшай ізаляцыі ўладаў у Мінску.
Спробы беларускіх уладаў зрабіць сваёй мішэнню пэўныя дзяржавы-члены ЕС не прывядуць да аслаблення адзінства ЕС, што было выразна пацверджана Еўрапейскім саветам 1 кастрычніка, калі ўсе дзяржавы-члены ЕС заклікалі беларускія ўлады спыніць гвалт і рэпрэсіі, вызваліць усіх затрыманых і палітычных зняволеных, забяспечыць павагу свабоды СМІ і грамадзянскай супольнасці і пачаць інклюзіўны нацыянальны дыялог.
ЕС працягвае падтрымліваць дэмакратычнае права беларускага народа абраць свайго прэзідэнта праз новыя, свабодныя і справядлівыя выбары, без вонкавага ўмяшальніцтва.