Беларусь: заява Высокага прадстаўніка Жазэпа Барэля з нагоды вынясення прысуду Святлане Ціханоўскай і іншым ключавым дзеячам дэмакратычных сіл у выгнанні

Учора рэжым Лукашэнкі апусціўся да новага ўзроўню ў сваіх спробах прымусіць замаўчаць тых, хто ўстае на абарону фундаментальных свабодаў людзей у Беларусі і кідае выклік яго нелегітымнаму рэжыму. Пяцёра вядомых прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў выгнанні былі прыгавораны да працяглых і неабгрунтаваных турэмных тэрмінаў завочна і за зачыненымі дзвярыма.

Лідара беларускіх дэмакратычных сіл Святлану Ціханоўскую прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Член Каардынацыйнага савета Павел Латушка быў асуджаны на 18 гадоў, а Марыя Мароз, Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі — на 12 гадоў пазбаўлення волі. Яны зазналі пераслед толькі за тое, што адстойвалі дэмакратычныя правы і справядлівасць, патрабавалі правядзення свабодных і сумленных выбараў.

ЕС асуджае гэтыя абсурдныя прысуды, пабудаваныя на сфабрыкаваных абвінавачаннях у дзяржаўнай здрадзе, экстрэмізме, змове і распальванні нянавісці. Гэта яшчэ адзін сумны прыклад працягу здзеку з правасуддзя і палітычнага злоўжывання судовай уладай з боку Лукашэнкі.

ЕС будзе і надалей падтрымліваць усіх, хто мужна выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь, і гатовы прыняць меры ў адказ на абуральнае раўнаванне з зямлёй правоў яе насельніцтва.

Peter Stano
Lead Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)460 75 45 53