Беларусь: заява Высокага прадстаўніка Жазэпа Барэля наконт судовых працэсаў супраць лідараў апазіцыі і журналістаў
Сёння рэжым Лукашэнкі пачаў завочныя судовыя працэсы над лідарамі дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам, а таксама над трыма іншымі членами Каардынацыйнага савета, працягваючы выкарыстоўваць судовую ўладу ў палітычных мэтах. Ім прад'яўлены сфабрыкаваныя абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе, экстрэмізме, змове і распальванні нянавісці, і ім пагражае да 20 гадоў турмы толькі за спробу рэалізаваць свае дэмакратычныя правы. Гэтыя судовыя працэсы пачаліся пасля аналагічных крокаў рэжыму супраць лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага на мінулым тыдні і супраць журналіста і члена праўлення незалежнага Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута.
Палітычныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню. Цяпер налічваецца больш за 1440 палітвязняў. Адвольнае заканадаўства пазбаўляе грамадзян асноўных правоў, у тым ліку новы закон, які дазваляе пазбаўляць грамадзянства беларусаў, што пражываюць за мяжой. Гэта з'яўляецца парушэннем правоў і свабод народа Беларусі, якое працягваецца, і супярэчыць міжнародным абавязацельствам Беларусі. ЕС асуджае гэтыя жорсткія рэпрэсіі і палітычна матываваныя судовыя працэсы, накіраваныя на тое, каб прымусіць замаўчаць любыя незалежныя галасы і закрыць усю прастору, якая засталася для дэмакратычных дыскусій.
Еўрапейскі саюз будзе і надалей падтрымліваць усіх смелых жанчын і мужчын, якія імкнуцца да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.