Беларусь: заява міністраў замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» і Высокага прадстаўніка ЕС
Мы, міністры замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" – Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі і Высокі прадстаўнік Еўрапейскага саюза, самым рашучым чынам асуджаем беспрэцэдэнтныя дзеянні беларускіх уладаў па арышце незалежнага журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцы Сафіі Сапегі пасля прымусу рэйса FR4978, на якім яны ляцелі, да пасадкі ў Мінску 23 мая.
Гэтыя дзеянні паставілі пад пагрозу бяспеку пасажыраў і экіпажа рэйса. Гэта таксама было сур'ёзным парушэннем правілаў, якія рэгулююць працу грамадзянскай авіяцыі. Усе нашы краіны і нашы грамадзяне разлічваюць на тое, што кожная дзяржава будзе адказна выконваць свае абавязкі ў адпаведнасці з Чыкагскай канвенцыяй, каб грамадзянскія самалёты маглі лётаць бяспечна і спакойна. Мы заклікаем Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) тэрмінова адказаць на гэты выклік сваім правілам і стандартам.
Гэтыя дзеянні таксама ўяўляюць сабой сур'ёзную атаку на свабоду СМІ. Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Рамана Пратасевіча, а таксама ўсіх іншых журналістаў і палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца пад вартай у Беларусі.
Мы будзем актывізаваць нашы намаганні, у тым ліку праз далейшыя санкцыі, калі гэта неабходна, каб спрыяць прыцягненню да адказнасці беларускіх уладаў за іх дзеянні.