Беларусь: заява міністраў замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" адносна сітуацыі на мяжы

18.11.2021

Мы, міністры замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" – Германіі, Злучанага Каралеўства, Злучаных Штатаў Амерыкі, Італіі, Канады, Францыі і Японіі, а таксама высокі прадстаўнік Еўрапейскага саюза, асуджаем арганізацыю рэжымам у Беларусі нерэгулярнай міграцыі праз свае межы. Гэтыя бяздушныя дзеянні ставяць пад пагрозу жыцці людзей. Мы адзіныя ў нашай салідарнасці з Польшчай, а таксама з Літвой і Латвіяй, якія сталі мішэнню гэтага правакацыйнага выкарыстання нерэгулярнай міграцыі ў якасці гібрыднай тактыкі.

Мы заклікаем рэжым неадкладна спыніць сваю агрэсіўную і эксплуататарскую кампанію, каб прадухіліць далейшыя смерці і пакуты. Неабходна прадаставіць міжнародным арганізацыям неадкладны і бесперашкодны доступ для дастаўкі гуманітарнай дапамогі. Дзеянні беларускага рэжыму – гэта спроба адцягнуць увагу ад грэбавання міжнародным правам, фундаментальнымі свабодамі і правамі чалавека, якое працягваецца з яго боку, у тым ліку ў дачыненні да ўласнага народа.

Мы вітаем дзеянні Еўрапейскага саюза, які шчыльна супрацоўнічае з краінамі паходжання і транзіту, каб пакласці канец дзеянням рэжыму Лукашэнкі. Мы працягнем працаваць разам, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і правы чалавека ў Беларусі.

Peter Stano
Lead Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)460 75 45 53
Paloma Hall Caballero
Press Officer for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)2 296 85 60
+32 (0)460 76 85 60