Беларусь: заява прэс-сакратара адносна сітуацыі з палітвязнямі

27.01.2022

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўжо дасягнула тысячы і працягвае расці. Гэта ганебная вяха адлюстроўвае працяг рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народу. Акрамя таго, многія тысячы пратэстоўцаў уцяклі з краіны, каб пазбегнуць пераследу.

У сённяшняй Беларусі радыкальна звужаная прастора для дэмакратычнай палітычнай апазіцыі і дзейнасці свабодных і незалежных СМІ. Рэжым Лукашэнкі працягвае затрымліваць і заключаць людзей пад варту ў жахлівых умовах, падвяргаючы іх жорсткаму абыходжанню і катаванням і прыгаворваючы іх да працяглых тэрмінаў турэмнага зняволення падчас палітычных працэсаў, якія праводзяцца за зачыненымі дзвярыма.

Юрыдычная абарона палітычных зняволеных стала небяспечным заняткам: як паведамляецца, больш за 40 адвакатаў пазбавіліся ліцэнзій.

Беларусь павінна выконваць свае міжнародныя абавязацельствы і абавязацельствы ў рамках ААН і АБСЕ. ЕС зноў заяўляе аб сваім патрабаванні неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. ЕС будзе працягваць дабівацца справядлівасці для ахвяр і прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Peter Stano
Lead Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)460 75 45 53