Беларусь: заява прэс-сакратара ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі што да абвяшчэння прысуду Дар'і Лосік
На мінулым тыдні суд у Брэсце вынес чарговы ганебны і палітычна матываваны прысуд у падтрымку рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі супраць народа Беларусі. Дар’ю Лосік асудзілі на два гады калоніі за тое, што яна ў інтэрв’ю абараняла мужа ад сфабрыкаваных абвінавачанняў і апелявала да Лукашэнкі, настойваючы на невінаватасці мужа.
У снежні 2021 года Ігар Лосік, муж Дар’і, за вядзенне папулярнага блога быў асуджаны на 15 гадоў зняволення і знаходзіцца ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. У выніку таго, што асуджаныя абодва, чатырохгадовае дзіця засталося без бацькоў.
Ледзь не кожны дзень у Беларусі з'яўляюцца новыя прыклады адвольных і жорсткіх прысудаў у палітычных працэсах, што праводзяцца за зачыненымі дзвярыма. Рэпрэсіі, што ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі, дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню (больш за 1440 палітычных зняволеных) і закранулі ў тым ліку найбольш уразлівых грамадзян – дзяцей. Такое бесчалавечнае абыходжанне з грамадзянамі Беларусі павінна спыніцца. ЕС зноў патрабуе неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных.
Еўрапейскі саюз будзе і надалей падтрымліваць усіх, хто імкнецца да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.