Беларусь: заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў наконт новага смяротнага прысуду
19 кастрычніка Мінскі абласны суд у Беларусі, як паведамляецца, асудзіў на смяротнае пакаранне Аляксандра Таратуту, прызнанага вінаватым у забойстве.
Еўрапейскі саюз выказвае шчырае спачуванне блізкім ахвяры і ўсім, хто пацярпеў ад гэтага жахлівага і жорсткага злачынства. У той жа час ЕС пацвярджае сваё адназначнае непрыманне смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках і пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне ўяўляе сабой адмаўленне чалавечай годнасці ў найвышэйшай ступені, не служыць сродкам стрымлівання злачыннасці і робіць судовыя памылкі незваротнымі.
Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу прымяняецца смяротнае пакаранне. Мы заклікаем Беларусь увесці мараторый на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яго поўнай адмены, у адпаведнасці з сусветнай тэндэнцыяй.