Беларусь: заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў наконт стану здароўя палітвязня Віктара Бабарыкі
ЕС занепакоены станам здароўя былога патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які знаходзіцца ў турме і, як паведамляецца, быў шпіталізаваны са слядамі збіцця. Мы заклікаем улады гарантаваць яго бяспеку, ажыццявіць неадкладны і належны медыцынскі агляд і аказанне дапамогі, а таксама прадаставіць доступ да яго адвакатам і сваякам.
Амаль праз тры гады пасля сфальсіфікаваных выбараў, якія адбыліся ў жніўні 2020 года, колькасць палітвязняў дасягнула амаль 1500 і працягвае расці. Гэтая жахлівая адзнака сведчыць аб пагаршэнні становішча з правамі чалавека ў краіне. Рэжым Лукашэнкі працягвае затрымліваць і змяшчаць людзей у жудасныя ўмовы ў турму, падвяргаючы іх жорсткаму абыходжанню і катаванням, у тым ліку для прымусу да публічнага пакаяння.
Некалькі палітычных зняволеных у апошні час былі шпіталізаваны пасля таго, як, паводле паведамленняў, перанеслі гвалт у турме. 21 мая 2021 года Вітольд Ашурак памёр у турме. Мы зноў заклікаем да расследавання абставін і прычын яго смерці.
ЕС зноў заяўляе аб сваім патрабаванні неадкладнага і безумоўнага вызвалення Віктара Бабарыкі і ўсіх палітвязняў. ЕС працягне свае намаганні па аднаўленні справядлівасці для ахвяр і прыцягненні вінаватых да адказнасці.