Беларусь і Расія: Заява Высокага прадстаўніка аб вызваленні шэрагу палітычных зняволеных

02.08.2024 EEAS Press Team

Еўрапейскі саюз з палёгкай успрыняў вызваленне і перадачу на свабоду за межамі Расіі і Беларусі шэрагу палітычных зняволеных, у тым ліку грамадзян ЕС, што адбылося пры спрыянні Турцыі.

Вызваленыя актывісты, праваабаронцы і журналісты падвяргаліся несправядліваму пераследу і зняволенню расійскім і беларускім рэжымамі па палітычных матывах і ўтрымліваліся ў невыносных умовах.

Палітычныя зняволеныя і ўсе тыя, хто дагэтуль несправядліва ўтрымліваецца ў расійскіх і беларускіх турмах, павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя.