Гандаль: ЕС уводзіць новыя тарыфы на расійскія і беларускія сельскагаспадарчыя тавары і ўгнаенні

09.07.2025

Савет прыняў пастанову, якая ўводзіць новыя тарыфы на сельскагаспадарчую прадукцыю і некаторыя ўгнаенні з Расіі і Беларусі, якія яшчэ не абкладаліся дадатковымі мытнымі пошлінамі. Мэта - знізіць залежнасць ЕС ад гэтага імпарту, а таксама скараціць даходы ад расійскага экспарту, тым самым абмежаваць магчымасці па фінансаванні агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Увядзенне гэтых тарыфаў будзе адказна кантралявацца, каб абараніць фермераў і бізнес сектар ўгнаенняў ЕС. Павышэнне тарыфаў на ўгнаенні будзе адбывацца паступова, на працягу трохгадовага пераходнага перыяду. 

Міхал Бараноўскі, намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства эканамічнага развіцця і тэхналогій Польшчы, адказны за гандаль: "Дэвіз польскага старшынства - "Бяспека, Еўропа!", гэтыя меры павышаюць нашу эканамічную бяспеку, памяншаюць залежнасць ад Расіі. Мы яшчэ больш скарачаем экспартныя даходы Расіі, такім чынам і яе здольнасць фінансаваць жорсткую вайну. Гэта і ёсць аб'яднаная Еўропа ў яе лепшым выглядзе".

Пасля ўступлення закона ў сілу мытныя тарыфы ЕС будуць прымяняцца да ўсёй сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі, паколькі іншыя сельскагаспадарчыя тавары ўжо абкладаюцца мытнымі пошлінамі. Акрамя паслаблення ваеннай эканомікі Расіі, новыя пошліны дапамогуць знізіць залежнасць ЕС ад Расіі і Беларусі, а таксама будуць садзейнічаць разнастайнасці і развіццю ўнутранай вытворчасці. Гэта дасць магчымасць дыверсіфікаваць пастаўкі ўгнаенняў, забяспечыць стабільнасць і, што вельмі важна, захавае даступнасць угнаенняў для фермераў ЕС.

Наступныя крокі

Пастанова набудзе моц 1 ліпеня 2025 года.

Даведачная інфармацыя

У 2023 годзе імпарт угнаенняў з Расіі складаў больш за 25% ад агульнага аб'ёму імпарту ЕС у гэтым сектары, каля 3,6 млн. тон на суму 1,28 млрд. еўра.

28 студзеня 2025 года Камісія прапанавала дадзеную гандлёвую меру з мэтай паслаблення ваеннай эканомікі Расіі, а таксама трэціх краін, уцягнутых у агрэсію супраць Украіны.

Крыніца: https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2025/06/12/trade-eu-adopts-new-tariffs-on-russian-and-belarusian-agricultural-goods-and-fertilisers/?utm_source=brevo&utm_campaign=AUTOMATED%20-%20Alert%20-%20Newsletter&utm_medium=email&utm_id=3318