Заява Вярхоўнага Прадстаўніка ЕС ад імя Еўрапейскага саюза аб несправакаваным парушэнні паветранай прасторы ЕС з боку Расіі
Мы самым рашучым чынам асуджаем наўмыснае парушэнне паветранай прасторы краінаў-сябраў ЕС расійскімі беспілотнікамі, якое адбылося 10 верасня. Гэты агрэсіўны і безразважны крок - частка сур'ёзнай эскалацыі з боку Расіі. Ён пагражае бяспецы грамадзян ЕС, стабільнасці ў рэгіёне і міжнароднаму міру.
Гэтае сур'ёзнае парушэнне еўрапейскай паветранай прасторы толькі ўмацоўвае нашу рашучасць падтрымліваць Украіну і яе народ, які абараняецца супраць Расіі і імкнецца да ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру.
Гэта апошняе з шэрагу парушэнняў суверэннай паветранай прасторы краін-сябраў ЕС, якія адбыліся з 2022 года.
Мы яшчэ больш павялічым кошт для Масквы, значна ўзмацніўшы санкцыі ў дачыненні да Расіі і тых, хто ёй дапамагае. Мы таксама будзем працаваць з нашымі міжнароднымі партнёрамі, каб аказаць ціск на Расію з мэтай спынення гэтай вайны.
Мы выказваем поўную салідарнасць з Польшай і працягваем аказваць ёй неабходную падтрымку ў абароне яе ўсходняй мяжы. Мы знаходзімся ў пастаянным цесным кантакце з польскімі ўладамі.