Міжнародны дзень падтрымкі ахвяр катаванняў: заява Высокага прадстаўніка/віцэ-прэзідэнта Жазэпа Барэля
Нягледзячы на адназначную забарону катаванняў у адпаведнасці з Артыкулам 5 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, тысячы людзей па ўсім свеце па-ранейшаму падвяргаюцца катаванням ды іншым відам жорсткага абыходжання.
ЕС асуджае незаконную агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны і шматлікія зарэгістраваныя выпадкі катаванняў, пазасудовых забойстваў ды іншых учыненых злачынстваў. ЕС таксама асуджае жорсткае абыходжанне, катаванні і жахлівыя ўмовы, якім падвяргаюцца палітычныя зняволеныя, ваеннапалонныя і грамадзянскія асобы ва ўсім свеце, напрыклад, у Беларусі ці Іране або ў зонах канфліктаў, такіх як Судан, Емен, Сірыя і М'янма. Усе злачынцы павінны панесці адказнасць.
У Міжнародны дзень падтрымкт ахвяр катаванняў Еўрапейскі саюз ушаноўвае і згадвае ахвяр катаванняў і пацвярджае сваю прыхільнасць нястомнай працы па выкараненні катаванняў у межах Саюза і за яго межамі і забеспячэнні справядлівасці і рэабілітацыі для ўсіх ахвяр і тых, хто перажыў катаванні.
Мы ўпэўненыя, што палітычная прыхільнасць і моцнае партнёрства могуць змяніць сітуацыю ў наступным дзесяцігоддзі.
ЕС заклікае дзяржавы, якія яшчэ не ратыфікавалі Канвенцыю супраць катаванняў і Факультатыўны пратакол да яе, зрабіць гэта ў першачарговым парадку. Усе дзяржавы павінны гарантаваць, што катаванні, дзе б яны ні адбываліся, хутка расследуюцца, належным чынам дакументуюцца, жорстка пераследуюцца і караюцца. Мы заклікаем усіх зрабіць больш для прадухілення катаванняў і запрашаем урады далучыцца да Глабальнага альянсу за гандаль без катаванняў, каб спыніць гандаль таварамі, прызначанымі толькі для прычынення людзям болю.
Сёлета ЕС аб'ядноўвае намаганні з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і запускае новую ініцыятыву пад назвай «Аб'яднаныя супраць катаванняў», каб спрыяць зменам больш чым у 100 краінах. Гэта інавацыйнае партнёрства дазволіць нам змяніць сітуацыю на месцах, падтрымліваючы нашу выразную палітычную пазіцыю аб поўнай забароне катаванняў у заканадаўстве і на практыцы, прыцягваючы больш стратэгічных інвестыцый. Ён накіроўвае сродкі ЕС на ахоп усяго спектру мер па барацьбе з катаваннямі, ад прадухілення і абароны да правасуддзя, кампенсацыі і рэабілітацыі, а таксама на выяўленне сувязі паміж прымяненнем сілы і жорсткім абыходжаннем, якое сёння выклікае вялікую заклапочанасць нашых грамадзян.
Ахвяры і тыя, хто перавыжыў катаванні, будуць у цэнтры нашай працы за будучыню без катаванняў.