Сумеснае паведамленне: палітыка Усходняга партнёрства пасля 2020 года; павелічэнне ўстойлівасці – Усходняе партнёрства, якое прыносіць карысць усім
Уcходняе партнёрства, якое было створана ў 2009 годзе, – гэта стратэгічнае і амбіцыйнае партнёрства, заснаванае на агульных каштоўнасцях і правілах, узаемных інтарэсах і абавязальніцтвах, а таксама сумеснай уласнасці і адказнасці.
Яно накіравана на ўмацаванне і паглыбленне палітычных і эканамічных адносін паміж ЕС, яго дзяржавамі-членамі і краінамі-партнёрамі і дапамагае ім у адначасовым ажыццяўленні экалагічных і лічбавых пераўтварэнняў. Яно спрыяе рэалізацыі мноства глабальных задач у сферы дзяржаўнай палітыкі, у тым ліку адлюстраваных у Парыжскім пагадненні аб змяненні клімату і Парадку дня ААН на перыяд да 2030 года і яго Мэтах устойлівага развіцця. Яно садзейнічае дасягненню агульнай мэты павышэння стабільнасці, дабрабыту і ўстойлівасці суседзяў ЕС, як гэта прадугледжана ў Глабальнай стратэгіі знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскага саюза і перагледжанай у 2015 годзе Еўрапейскай палітыкай суседства. Яно цалкам адпавядае Кіруючым прынцыпам палітыкі Еўрапейскай камісіі на перыяд 2019-2024 гг. Нарэшце, яно адлюстроўвае ўсе адпаведныя флагманскія стратэгіі, прынятыя Камісіяй.
Чытайце у дадатак:
- Сумеснае паведамленне: палітыка Усходняга партнёрства пасля 2020 года; павелічэнне ўстойлівасці – Усходняе партнёрства, якое прыносіць карысць усім
- Joint Staff Working Document: Structured Consultation on the future of the Eastern Partnership