Сустрэча міністраў замежных спраў G7: сумесная заява аб нязменнай падтрымцы Украіны (вытрымкі)

22.04.2024 EEAS Press Team

[...] Мы пацвярджаем сваю падтрымку намаганняў Украіны па ўстанаўленні ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру ў адпаведнасці з міжнародным правам, у тым ліку Статутам ААН, пры павазе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Мы працягнем працаваць над забеспячэннем максімальна шырокай міжнароднай падтрымкі ключавых прынцыпаў і мэт Украінскай формулы міру, у тым ліку ў святле міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню, правядзенне якой плануецца ў сярэдзіне чэрвеня ў Швейцарыі. Безадказная ядзерная рыторыка Расіі і яе пазіцыя стратэгічнага запалохвання, у тым ліку аб'яўленае ёю размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, непрымальныя. Мы пацвярджаем, што за любое прымяненне хімічнай, біялагічнай альбо ядзернай зброі Расія сутыкнецца з цяжкімі наступствамі. У гэтым кантэксце пагрозы прымянення ядзернай зброі з боку Расіі, не кажучы ўжо пра любое выкарыстанне ядзернай зброі Расіяй у кантэксце яе агрэсіўнай вайны супраць Украіны, недапушчальныя. […]

Мы зноў заяўляем аб сваім асуджэнні саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны. Мы выражаем нязменную заклапочанасць рэпрэсіямі, якія рэжым працягвае ў дачыненні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, а таксама апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць свае погляды. Мы таксама асуджаем жорсткае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі і просім аб іх неадкладным і безумоўным вызваленні. [...]