Page language:
Belarusian

Беларусь: Сумесная заява Высокага Прадстаўніка, Віцэ-прэзідэнта Камісіі Жазэпа Барэля і Камісара па палітыцы суседства і пашырэнні Олівера Вархеі пра прэзідэнцкія выбары

10.08.2020

9 жніўня ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Еўрапейскі саюз неаднаразова выказваў свае чаканні таго, што гэтыя выбары будуць праведзеныя належным чынам.  Ноч пасля выбараў была азмрочаная непрапарцыйным і непрымальным прымяненнем гвалту супраць мірных пратэстоўцаў. Паводле некаторых паведамленняў, у яго выніку адзін грамадзянін загінуў, і многія іншыя былі параненыя. Мы асуждаем гвалт і заклікаем неадкладна вызваліць усіх, хто быў затрыманы мінулай ноччу. Улады Беларусі павінны забяспечыць захаванне фундаментальнага права на мірныя сходы. Пасля беспрэцэдэнтнай мабілізацыі ў настойванні на свабодных выбарах і дэмакратыі беларусы чакаюць падліку галасоў, які даслугоўвае даверу. Надзвычай важна, каб цэнтрвыбаркам апублікаваў вынікі, якія адлюстроўваюць выбар народа Беларусі. Толькі захаванне правоў чалавека, прынцыпаў дэмакратыі і забеспячэнне свабодных і справядлівых выбараў будзе гарантаваць стабільнасць і суверэнітэт Беларусі. Мы працягваем уважліва сачыць за развіццём падзей, каб ацаніць, якім чынам фармаваць адказ Еўрапейскага сюза і адносіны з Беларуссю з улікам сітуацыі, што складваецца. 

Peter Stano
Lead Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)460 75 45 53
Zoi Muletier
Press Officer for Neighbourhood and Enlargement/Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)2 29-94306
+32 (0)460794306