Беларусь: Заява прэс-сакратара аб прызнанні сайта і сацсетак ініцыятыў і праграм, якія фінансуюцца ЕС, «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

25.08.2026
Брусэль
EEAS Press Team

Нядаўняе рашэнне рэжыму Лукашэнкі прызнаць вэб-сайты і сацыяльныя сеткі EUvsDisinfo, праграм SALT і «Адукацыя для беларусаў», якія падтрымліваюцца Еўрапейскім саюзам, а таксама Цэнтральнага агенцтва Літвы па ўпраўленні праектамі (CPVA) «экстрэмісцкімі матэрыяламі» — яшчэ адзін прыклад сістэматычных намаганняў рэжыму па падаўленні крытычнага мыслення, абмежаванні асноўных свабод і звужэнні грамадзянскай прасторы. Еўрапейскі саюз рашуча асуджае такія дзеянні.

Гэта неабгрунтаванае рашэнне накіравана на абмежаванне доступу беларусаў да незалежнай інфармацыі і адукацыйных магчымасцей. EUvsDisinfo працуе дзеля пашырэння дасведчанасці пра дэзінфармацыю ды маніпуляцыі інфармацыяй, у той час як праграмы SALT і «Адукацыя для беларусаў» дазволілі беларускім студэнтам і даследчыкам вучыцца і развіваць сваю працу ў Еўропе. Гэтыя ініцыятывы адлюстроўваюць прыхільнасць Еўрапейскага саюза падтрымцы народа Беларусі ды падтрымцы кантактаў паміж людзьмі.

Мы заклікаем рэжым у Беларусі неадкладна адмяніць гэтае рашэнне і спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да народа Беларусі.

ЕС застаецца салідарны з народам Беларусі і будзе падтрымліваць яго права на аб'ектыўную інфармацыю, магчымасці для навучання і прафесійнай дзейнасці ва ўмовах акадэмічнай свабоды.