Sorry, you need to enable JavaScript to visit this website.
THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

Заява Высокага прадстаўніка, Віцэ-прэзідэнта Федэрыкі Магерыні ў сувязі з нядаўнімі выпадкамі пакарання смерцю ў Беларусі

02.12.2016
Main Image
Text

Брусель, 1 снежня 2016 года

Cёння мы даведаліся пра яшчэ адно пакаранне смерцю, якое адбылося ў Беларусі, гэтым разам Генадзя Якавіцкага. Раней на гэтым тыдні пацвердзіліся звесткі пра пакаранне смерцю дзвюх іншых асоб, Івана Куляша і Сяргея Хмялеўскага, у дадатак да пакарання смерцю Сяргея Іванова ў красавіку.

Рост колькасці пакаранняў смерцю ў 2016 годзе супярэчыць абавязальніцтву, узятаму на сябе беларускімі ўладамі ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, разгледзець пытанне ўвядзення мараторыя на прымяненне смяротнага пакарання.

Еўрапейскі саюз выступае супраць вышэйшай меры пакарання, якая не здольная стрымліваць злычаннасць і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці.

Захады Беларусі ў накірунку забеспячэння ўніверсальных асноўных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека, у тым ліку ў дачыненні да праблемы смяротнага пакарання, па-ранейшаму будуць ключавым пытаннем пры фармаванні будучай палітыкі ЕС у адносінах да  Беларусі.

Topics
EU information in Russian
Editorial sections
Belarus