Прывітальная прамова Андрэа Віктарын, кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, на інфармацыйным мерапрыемстве 4 мая
Інфармацыйнае мерапрыемства для конкурсу заявак «Садзейнічанне нарошчванню патэнцыялу і партнёрству грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады ў Беларусі».
Мінск, 4 мая 2017
Паважаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці,
Шаноўнае спадарства,
Сардэчна вітаю ўсіх вас. Хацела б падзякаваць за ваш станоўчы адказ на наша запрашэнне прыйсці сюды, каб даведацца больш пра конкурс заявак «Садзейнічанне нарошчванню патэнцыялу і партнёрству грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады ў Беларусі».
Еўрапейскі саюз заснаваны на прынцыпах свабоды, дэмакратыі, павагі правоў чалавека і вяршэнства закона. Ахова правоў чалавека і прасоўванне дэмакратыі—важныя накірункі супрацоўніцтва для Еўрасаюза і падтрымкі, якую ён аказвае. Праца ў гэтых сферах ажыццяўляецца у рамках шэрагу праграм дапамогі Еўрапейскай камісіі.
У адпаведнасці з гэтымі прынцыпамі, Еўрапейскі саюз ужо даўно падтрымлівае адносіны і супрацоўнічае ў галіне развіцця з няўрадавымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, а таксама з беларускімі мясцовымі ўладамі.
За апошнія дзесяць гадоў (2007 - 2017), ЕС праз розныя інструменты выдзеліў больш за 40 мільёнаў еўра на падтрымку дзейнасці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і амаль 10 мільёнаў еўра для падтрымкі дзейнасці мясцовых улад у Беларусі. Гэтыя сродкі выдзяляліся ў асноўным на конкурснай аснове праз тэндэры, спачатку Прадстаўніцтвам ЕС ва Украіне, а з 2013 года—Прадстаўніцтвам ЕС у Беларусі. Цягам многіх гадоў была арганізавана безліч трэнінгаў па нарошчванні патэнцыялу, навучальных паездак і семінараў. Мы падтрымалі вялікую колькасць груп бенефіцыяраў, такіх як дзеці, моладзь, жанчыны, жыхары сельскай мясцовасці, людзі з інваліднасцю, зняволеныя і г.д. Тэматыка гэтых мерапрыемстваў была рознай, але яна відавочна зрушылася ў бок пытанняў дэмакратыі, такіх як укараненне інклюзіўных працэдур прыняцця рашэнняў. Яшчэ адна аскравая тэндэнцыя, якую мы вітаем,—гэта актыўны пошук грамадзянскай супольнасцю і мясцовымі органамі ўлады розных магчымасцяў для супрацоўніцтва.
Калі вы хочаце даведацца больш аб праектах, якія мы фінансуем, настойліва раім вам наведаць афіцыйную старонку фінансаваных ЕС праектаў у Беларусі, euprojects.by.
Конкурс заявак, дзеля якога мы сабраліся сёння, фінансуюцца з дапамогай двух тэматычных інструментаў:
- «Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя ўлады,» прызначаны для ўмацавання арганізацый грамадзянскай супольнасці і мясцовых уладаў у краінах-партнёрах ЕС.
- «Еўрапейскі інструмент у галіне дэмакратыі і правоў чалавека», прызначэннем якога з'яўляецца садзейнічанне развіццю і ўмацаванню дэмакратыі, вяршэнства закона і павагі да ўсіх правоў чалавека і фундаментальных свабод.
Мэтай дадзенага конкурсу з'яўляецца ўмацаванне ролі грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады ў Беларусі ў прасоўванні прынцыпаў інклюзіўнага кіравання, дэмакратычных рэформаў і інклюзіўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Для забеспячэння належнай рэакцыі на пастаянныя просьбы аб падтрымцы шэраговых малых арганізацый у адпаведнасці з нашымі інструкцыямі мы павінны выдзяляць пры магчымасці фінансавую дапамогу трэцім асобам.
Паважанае спадарства, мы вельмі добра ведаем пра ўмовы, у якіх вы працуеце ў Беларусі, а таксама пра далейшыя выклікі, з якімі вы сутыкаецеся ў сувязі з нашымі стратэгічнымі рашэннямі. Тым не менш, мы ўпэўненыя, што на ўдзел у гэтым конкурсе будзе пададзены цэлы шэраг канкурэнтных прапаноў і ў выніку будзе рэалізавана ад пяці да дзесяці высакаякасных праектаў, якія паспрыяюць развіццю ў адпаведнай сферы і ў канчатковым выніку пойдуць на карысць усяго беларускага грамадства.
Я хацела б падзякаваць вам за ўвагу і выказаць спадзяванне, што нашы прэзентацыі будуць карыснымі для вас у падрыхтоўцы прапаноў для паспяховага ўдзелу ў конкурсе.