THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED
Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле смяротны прысуд, вынесены Аляксею Міхаленю
Text
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле яшчэ адзін смяротны прысуд, гэтым разам Аляксею Міхаленю.
Працяг прымянення смяротнай кары супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці ўзаемадзейнічаць з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку і з Еўрапейскім саюзам, па гэтым пытанні.
Еўрапейскі саюз зноў падкрэслівае, што рашуча выступае супраць смяротнага пакарання, і настойліва заклікае Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе вышэйшую меру пакарання, змякчыць усе пазасталыя смяротныя прысуды і неадкладна ўвесці мараторый на смяротную кару ў якасці першага кроку да яе адмены.