Пытанні выкарыстання лічбавых тэхналогій, удасканалення сістэмы прадухілення крызісаў і павелічэння інвестыцый на парадку дня міністраў развіцця краін ЕС
Cённяшняя нефармальная сустрэча міністраў развіцця ЕС пад старшынствам высокага прадстаўніка ЕС Федэрыкі Магерыні і міністра замежных спраў Эстоніі Свена Міксера пачалася з абмеркавання падчас абеду ўзаемадзеяння з больш прасунутымі краінамі ў стадыі развіцця (у тым ліку краінамі з сярэднім узроўнем даходу), што з'яўляецца адным з прыярытэтаў Новага еўрапейскага кансенсусу ў галіне развіцця, прынятага ў чэрвені 2017 года. Міністры разгледзелі магчымасці для супрацоўніцтва, у тым ліку і па-за рамкамі фінансавага супрацоўніцтва з гэтымі краінамі.
Міністры ЕС таксама абмеркавалі, як выкарыстоўваць лічбавыя рашэнні і тэхналогіі ў галіне супрацоўніцтва ў мэтах развіцця,—адной з прыярытэтных сфер для Эстоніі падчас старшынства ў Еўрасаюзе.
Пасля гэтага міністры абмеркавалі магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва паміж інстытутамі ЕС і дзяржавамі-членамі ў рамках гуманітарных праектаў і праектаў развіцця, а таксама ў рамках сумеснага палітычнага дыялогу і дыпламатычных стасункаў у мэтах больш эфектыўнага ўрэгулявання сітуацыі няўстойлівасці і працяглага крызісу.
Падчас сённяшняй вячэры міністры будуць абмяркоўваць новыя крокі, накіраваныя на ўвод у дзеянне Знешняга інвестыцыйнага плана, у тым ліку Еўрапейскага фонда ўстойлівага развіцця. Гэты план прызначаны для стымулявання інвестыцый у краіны-партнёры ЕС у Афрыцы і рэгіёне Еўрапейскай палітыкі суседства. Гэта будзе спрыяць інклюзіўнаму росту, стварэнню працоўных месцаў і ўстойліваму развіццю і такім чынам дапаможа ліквідаваць некаторыя з карэнных прычын нерэгулярнай міграцыі.