THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

У цэнтры ўвагі – пераадоленне праблем незалежных СМІ ў краінах Усходняга партнёрства

12.09.2017
Teaser

13 верасня 2017 года ў Кіеве пройдзе ІІ Медыя-канферэнцыя Усходняга партнёрства. Мерапрыемства накіравана на тое, каб асвяціць усё больш актуальныя выклікі, што паўстаюць перад журналістамі ў краінах-усходніх партнёрах ЕС.

Text

Канферэнцыя, на якой збярэцца 350 прафесіяналаў і прадстаўнікоў донарскіх арганізацый медыйнай прасторы з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, а таксама дзяржаў ЕС і іншых, стане ўнікальнай пляцоўкай для вызначэння перашкод на шляху да здаровага медыя-асяроддзя, абмеркавання шляхоў іх пераадолення, высвятлення найлепшых магчымасцяў для Еўрапейскага Саюза і іншых донарскіх структур па аказанні падтрымкі незалежнай журналістыцы ў гэтых краінах.

Камісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Яганэс Ган у відэа-звароце да ўдзельнікаў падкрэсліў, што “свабода слова – адзін з падмуркаў, на якім стаіць наш Саюз. Мы перакананыя, што моцная і незалежная прэса грае вызначальную ролю ў пабудове квітнеючага грамадства ў любой краіне. Сённяшняя канферэнцыя служыць яскравым сведчаннем важнасці шчыльнейшага супрацоўніцтва паміж ЕС і краінамі-партнёрамі ў пытаннях плюралізму і незалежнасці СМІ”.

Мерапрыемства ладзіцца Еўракамісіяй супольна з Еўрапейскай службай знешняга дзеяння пры падтрымцы Урада Украіны.

На працягу апошняга дзесяцігоддзя Еўрасаюзам на падтрымку медыйных ініцыятыў у краінах Усходняга партнёрства выдаткавана і вылучана каля 30 мільёнаў еўра. Незалежная журналістыка – гэта неабходная ўмова развіцця дэмакратычнага грамадства, таму Еўрасаюз будзе і надалей адданы ідэі вольнага, незалежнага, плюралістычнага медыя-ландшафту ў суседніх краінах.

У ходзе канферэнцыі будуць разгледжаныя розныя фактары ціску, з якімі сутыкаюцца супрацоўнікі СМІ ў краінах – усходніх суседках ЕС. Удзельнікі абмяркуюць магчымыя рашэнні для дасягнення эканамічнай устойлівасці ў вытворчасці навінавых і аналітычных матэрыялаў, а таксама цяжкасці, звязаныя з рэфармаваннем галіны грамадскага вяшчання. У прыватнасці, удзельнікі канферэнцыі абгавораць метады павышэння ўстойлівасці СМІ і аказання дапамогі журналістам у прафесійным развіцці. Увагай не абыдуць і тэму складанасцяў, якія выклікаюць кампаніі па дэзынфармацыі і спробы распаўсюджвання перадузятай або ўводзячай у зман інфармацыі ў сацыяльных сетках, асабліва канцэнтруючыся на ролі СМІ па павышэнні ў грамадстве крытычнага мыслення.

Перад самай канферэнцыяй пройдзе папярэдняе мерапрыемства, якое арганізуе Еўрапейскі фонд падтрымкі дэмакратыі (The European Endowment for Democracy) для прэзентацыі досведу дадзенай структуры ў галіне аказання падтрымкі незалежным СМІ ў краінах – усходніх партнёрах ЕС. У рамках мерапрыемства асноўная ўвага будзе ўдзелена ролі незалежных СМІ ў кантэксце хутказменлівага палітычнага краявіду і трансфармацый, што адбываюцца ў грамадстве.

Фонд з’яўляецца прыватнай арганізацыяй, што займаецца выдачай грантаў і атрымлівае фінансаванне ад асобных краін ЕС ды еўрапейскіх органаў.

ІІ Медыя-канферэнцыя Усходняга партнёрства праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі да V Саміта Усходняга партнёрства, што пройдзе ў Бруселі ў лістападзе 2017 года. Дыскусіі і практычныя напрацоўкі канферэнцыі стануць асновай для далейшага разгляду тэматыкі Самітам. 

Category
Press releases
Location

Bruxelles

Topics
EU information in Russian
Рэгіянальная палітыка
Eastern Partnership
Editorial sections
EU information in Russian
Belarus
Eastern Partnership
Рэгіянальная палітыка
EEAS
Armenia
Azerbaijan
Georgia
Moldova
Ukraine