THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

ЕС праводзіць канферэнцыю, накіраваную на ўмацаванне кібернетычнай бяспекі і электронных сістэм кіравання ў краінах Усходняга партнёрства

04.10.2017
Teaser

Сёння ў Эстоніі, якая старшынствуе ў Радзе Еўрапейскага Саюза, адбываецца канферэнцыя па развіцці электронных сістэм дзяржаўнага кіравання і павышэнні кібернетычнай бяспекі ў краінах, якія з’яўляюцца ўсходнімі партнёрамі ЕС. Пасля гэтай падзеі адбудзецца Другая сустрэча міністраў краін Усходняга партнёрства па лічбавай эканоміцы (5-га кастрычніка) і Канферэнцыя міністраў краін ЕС па электронным кіраванні (6-га кастрычніка).

Text

На канферэнцыі “Электроннае партнёрства” ў Таліне збярэцца звыш 150 экспертаў і прадстаўнікоў органаў улады з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, а таксама дзяржаў ЕС. Удзельнікі абмяркуюць выкарыстанне краінамі Усходняга партнёрства інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для павышэння празрыстасці ў працэсах дзяржкіравання. Канферэнцыя таксама стане нагодай для ацэнкі бяспекі кібернетычнай прасторы рэгіёна і абмену ідэямі для паляпшэння сітуацыі.

У рамках мерапрыемства Эстонскай акадэміяй э-кіравання будзе прадстаўлена новае даследаванне электроннай дэмакратыі, якое грунтуецца на вывучэнні сітуацыі на месцах ва ўсіх шасці краінах-партнёрах. Падчас прэзентацыі будзе весціся жывая трансляцыя ў на старонцы.

Віцэ-прэзідэнт па адзіным лічбавым рынку, Андрус Ансіп, які ў Таліне будзе прадстаўляць Еўракамісію, напярэдадні падзеі заявіў: “ЕС працягвае шчыльнае супрацоўніцтва ў галіне лічбавых тэхналогій са сваімі ўсходнімі партнёрамі, надаючы асаблівую ўвагу спрыянню распаўсюджвання высакахуткаснага шырокапалоснага інтэрнэту для развіцця эканомікі і пашырэння электронных паслуг, стварэння працоўных месцаў у галіне лічбавых тэхналогій і памяншэння тарыфаў роўмінгу паміж усходнімі партнёрамі. Выкарыстанне лічбавых рашэнняў павышаюць эфектыўнасць і празрыстасць кіравання і прыносяць выгады насельніцтву”.

Другая сустрэча міністраў краін Усходняга партнёрства па лічбавай эканоміцы пройдзе таксама ў Таліне назаўтра, 5 кастрычніка 2017 г. Падчас сустрэчы міністры складуць праект дэкларацыі па лічбавай эканоміцы паміж ЕС і шасцю краінамі Усходняга партнёрства. Чакаецца, што паводле дэкларацыі бакі возьмуць на сябе абавязацельствы па паглыбленні супрацоўніцтва па шасці прыярытэтных накірунках: электронная камунікацыя і інфраструктура, давер і бяспека, электронны гандаль, лічбавыя навыкі, інавацыі ў сферы ІКТ, стартапы і электронная медыцына.

Нарэшце, 6 кастрычніка 2017 года, у Таліне адбудзецца Канферэнцыя міністраў краін ЕС па электронным кіраванні. Міністры ЕС і ЕАСГ абмяркуюць далейшыя меры для забеспячэння паспяховых лічбавых пераўтварэнняў у кіраванні і ход мадэрнізацыі дзяржаўнага кіравання ў Еўропе на шляху да надзейнага, сэрвіс-арыентаванага і інавацыйнага кіравання на ўсіх узроўнях для дынамічнага і прадуктыўнага еўрапейскага грамадства і адзінага лічбавага рынку.

 

Для даведкі:

 

Канферэнцыю  “Электроннае партнёрства” ладзіць Эстонскі цэнтр Усходняга партнёрства (ЭЦУсП) і Акадэмія э-кіравання (АЭК) супольна з Еўрапейскай Камісіяй і МЗС Эстоніі.

Мерапрыемствы 4-га і 5-га кастрычніка адбываюцца ў рамках цыклу падзей, якія арганізуюцца напярэдадні V Саміта Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Бруселі 24 лістапада. У праект “EaP Connect”, накіраваны на развіццё высакахуткасных каналаў лічбавай сувязі паміж шасцю краінамі-партнёрамі, ЕС інвеставана 13 мільёнаў еўра. Перыяд ажыццяўлення праекту – 2015-2020 гг. Падрабязнасці тут.

Category
Press releases
Location

Bruxelles

Topics
EU International Cyberspace Policy
Рэгіянальная палітыка
Eastern Partnership
Editorial sections
EEAS
Europe and Central Asia
Armenia
Azerbaijan
Belarus
Georgia
Moldova
Ukraine
EU International Cyberspace Policy
Рэгіянальная палітыка
Eastern Partnership