THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED
Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з пакараннем смерцю Кірыла Казачка ў Беларусі
Text
У сувязі з пакараннем смерцю ў Беларусі Кірыла Казачка, якое адбылося ў кастрычніку 2017 года і пра якое да ведама грамадскасці даведзена толькі цяпер, Еўрапейскі саюз зноў заяўляе аб сваiм рашучым непрыманні вышэйшай меры пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з'яўляецца самым жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным пакараннем.
Еўрапейскі саюз чакае ад Беларусі, адзінай краіны ў Еўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе вышэйшую меру пакарання, неадкладнага ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў якасці першага кроку да яе адмены.