THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

Адаптацыя агульнай візавай палітыкі ЕС да новых выклікаў у пытаннях і адказах

19.03.2018
Teaser

Адаптацыя агульнай візавай палітыкі ЕС да новых выклікаў у пытаннях і адказах

Text

Еўрапейская камісія - фактычныя дадзеныя

Пытанні і адказы: адаптацыя агульнай візавай палітыкі ЕС да новых выклікаў

Брусель, 14 сакавiка 2018 года

Што такое агульная візавая палітыка ЕС?

ЕС мае агульную візавую палітыку для кароткатэрміновых візітаў у Шэнгенскую зону, якая ўключае ў сябе набор узгодненых правіл з пералічэннем краін, грамадзянам якіх патрабуецца/не патрабуецца віза для паездкі ў ЕС, працэдуры і ўмовы выдачы кароткатэрміновых віз, адзіны фармат візавых стыкераў і агульную Візавую інфармацыйную сістэму (ВІС), якая фіксуе ўсе заяўкі на атрыманне візы і прынятыя па іх рашэнні.

Гэта азначае, што для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕС, абавязаных мець візу пры паездцы ў Шэнгенскую зону, працэдуры і ўмовы выдачы віз аднолькавыя. У цяперашні час візавае патрабаванне распаўсюджваецца на гасцей з 105 краін альбо тэрыторый, якія не ўваходзяць у ЕС. Наяўнасць агульных правілаў таксама азначае, што кароткатэрміновая віза, якая выдаецца адной з дзяржаў Шэнгенскага пагаднення, дае права яе ўладальніку здзяйсняць кароткатэрміновыя паездкі ва ўсе 26 дзяржаў Шэнгенскага пагаднення (тэрмінам да 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду, выдаюцца толькі для падарожжаў).

Візавая палітыка выконвае розныя задачы, у прыватнасці прадухіляе нелегальную іміграцыю, а таксама абараняе грамадскі парадак і бяспеку. У той жа час візавая палітыка накіравана на спрашчэнне паездак у ЕС для законных і добрасумленных падарожнікаў, падтрымку турызму і гандлю і, як вынік гэтага, спрыянне эканамічнаму росту ў ЕС. У 2016 годзе было выдадзена амаль 14 мільёнаў шэнгенскіх віз (гл. апошняя статыстыка па шэнгенскіх візах).

Узгодненыя працэдуры і ўмовы выдачы візаў для кароткатэрміновага знаходжання ў Шэнгенскай зоне выкладзены ў Візавым кодэксе, які з'яўляецца цэнтральным элементам візавай палітыкі ЕС. З моманту ўступлення ў сілу ў 2010 годзе Візавы кодэкс спрыяў спрашчэнню паездак у ЕС і барацьбе з нелегальнай іміграцыяй, напрыклад, з дапамогай актывізацыі консульскага супрацоўніцтва. Узгодненае прымяненне правілаў таксама спрыяла аптымізацыі працэдуры падачы заяўкі на візу і ўкараненню роўнага стаўлення да заяўнікаў на атрыманне візы.

Чаму Камісія прапануе рэформу агульнай візавай палітыкі ЕС?

Сёння Камісія прапануе рэфармаваць агульную візавую палітыку ЕС для адаптацыі правілаў да новых пагроз бяспецы, праблем, звязаных з міграцыяй, і новых магчымасцяў, якія адкрывае тэхналагічные развіццё. Прапанаваныя змены спрасцяць для легальных падарожнікаў атрыманне візы для ўезду ў Еўропу, працэдуры ў сферах турызму, гандлю і бізнесу, зменшыўшы пры гэтым пагрозы бяспекі і рызыкі, звязаныя з незаконнай міграцыяй.

Індустрыя турызму і падарожжаў іграе ключавую ролю ў еўрапейскай эканоміцы, складаючы каля 10% ВУП Еўрапейскага саюза. Дзяржавы-члены ЕС уваходзяць у лік вядучых турыстычных накірункаў у свеце – колькасць зваротаў па візу, якія апрацоўваюць дзяржавы-члены, за апошнія 8 гадоў значна павялічылася і працягвае расці. З 2009 года колькасць заявак на візы ў ЕС павялічыліся на 50% – з 10,2 млн. да 15,2 млн. у 2016 годзе. У той жа час аб'ём фінансавых рэсурсаў, якія ёсць у дзяржаў-членаў для апрацоўкі заявак на атрыманне візы, застаўся нязменным ці паменшыўся. Працэдуры падачы заяўкі на візу не змяняліся з 2010 года і з'яўляюцца ў выніку гэтага доўгімі, нязручнымі і проста састарэлымі. Гэта можа ўтрымліваць турыстаў ад паездак у Еўропу, што прывядзе да пераразмеркавання інвестыцый і выдаткаў на карысць іншых краін і адмоўна паўплывае на эканоміку ЕС. Акрамя таго, умовы, у якіх дзейнічае візавая палітыка, у апошнія гады рэзка змянілася. Вось чаму перавагі візавых паездак павінны спалучацца з паляпшэннем сітуацыі з міграцыяй, бяспекай і кіраваннем межамі, каб адэкватна рэагаваць на цяперашнія і будучыя праблемы бяспекі і міграцыі.

Якія новыя правілы прапанавала Камісія?

Прапанаваныя сёння змяненні накіраваны на мадэрнізацыю агульных правілаў выдачы віз ЕС, што палегчыць працэс выдачы віз як для легальных падарожнікаў, так і для дзяржаў-членаў пры адначасовым умацаванні стандартаў бяспекі візавай працэдуры.

  • Больш хуткія і гнуткія працэдуры: час разгляду заявак на атрыманне візы скарачаецца з 15 да 10 дзён. Падарожнікі змогуць падаваць заяўку за 6 месяцаў да запланаванай паездкі замест цяперашніх трох месяцаў, а таксама запаўняць і падпісваць заяўкі ў электронным выглядзе. Гэта азначае, што падарожнікам больш не трэба будзе фізічна прысутнічаць у консульствах для падачы заявак –  іх прысутнасць спатрэбіцца толькі для зняцця адбіткаў пальцаў.
  • Шматразовыя візы з больш доўгім тэрмінам дзеяння: да шматразовых віз будуць прымяняцца ўніфікаваныя правілы, каб больш эфектыўна змагацца з «візавым шопінгам» і скараціць выдаткі і сэканоміць час дзяржаў-членаў і частых падарожнікаў. Такія шматразовыя візы будуць выдавацца надзейным рэгулярным падарожнікам са станоўчай візавай гісторыяй для паступовага павелічэння перыяду з 1 да 5 гадоў. Выкананне ўмоў уезду будзе старанна і шматразова правярацца.
  • Кароткатэрміновыя візы на знешніх межах: для спрашчэння ўмоў для кароткатэрміновых турыстычных паездак дзяржавам-членам будзе дазволена выдаваць разавыя візы непасрэдна на знешніх сухапутных і марскіх межах па часовых сезонных схемах. Такія візы будуць сапраўднымі для знаходжання да 7 дзён толькі на тэрыторыі дзяржавы-члена, якая выдала візу. Будуць прымяняцца строгія крытэрыі для мінімізацыі рызык нелегальнай міграцыі і пагроз бяспекі.
  • Дадатковыя рэсурсы для павелічэння бяспекі візавай працэдуры: з прычыны значнага павелічэння выдаткаў на апрацоўку візавых заявак за апошнія гады прадугледжана нязначнае павелічэнне візавага збору, які не змяняўся з 2006 года, з 60 еўра да 80 еўра. Гэта дазволіць дзяржавам-членам падтрымліваць консульскі штат сваіх прадстаўніцтваў ва ўсім свеце на належным колькасным узроўні для ўзмацнення сістэмы праверак на адпаведнасць патрабаванням бяспекі, а таксама мадэрнізацыі інфармацыйна-тэхнічнага абсталявання і праграмнага забеспячэння. Кошт візы будзе пераглядацца кожныя два гады з улікам такіх крытэрыяў, як узровень інфляцыі ў ЕС.
  • Удасканаленне супрацоўніцтва па пытаннях нелегальнай міграцыі і вяртання: у дадатак да ўсяго, Камісія сёння робіць новы крок для прасоўвання сумесных намаганняў ЕС па вяртанні і рэадмісіі, прапаноўваючы больш эфектыўна выкарыстоўваць рычагі агульнай візавай палітыкі. Будзе ўведзены новы механізм для ўзмацнення строгасці ўмоў апрацоўкі віз у выпадках, калі краіна-партнёр не адкрыта ў дастатковай ступені да супрацоўніцтва ў пытанні рэадмісіі сваіх уласных грамадзян, якія знаходзяцца ў ЕС нелегальна.

 

Якім чынам прапанаваныя папраўкі павялічаць бяспеку візавых працэдур?

Новыя палажэнні яшчэ больш умацуюць існуючую сістэму праверак бяспекі і патрабаванні кантролю для ўсіх заяўнікаў у адпаведнасці з правіламі выдачы візаў. Нягледзячы на тое, што пераважная большасць асоб, якія звяртаюцца па візу, і асоб, якія наведваюць ЕС, не ўяўляюць рызыкі з пункту гледжання бяспекі альбо меркаванняў міграцыі, ва ўсіх выпадках усе заяўкі старанна правяраюцца, а асобы, якія звяртаюцца па візу ўпершыню, здаюць адбіткі пальцаў.

Прапанаванае павышэнне візавага збору дазволіць, напрыклад, дзяржавам-сябрам падтрымліваць неабходную колькасць консульскага персаналу, што спросціць выяўленне ўсіх рызык у сферы бяспекі і незаконнай міграцыі. Акрамя таго, павышэнне збораў дазволіць дзяржавам-сябрам абнавіць абсталяванне і праграмнае забеспячэнне.

Да таго ж усе падарожнікі (як грамадзяне ЕС, так і грамадзяне краін, якія не ўваходзяць у ЕС) сістэматычна правяраюцца на знешніх межах ЕС па адпаведных базах дадзеных сістэм бяспекі.

Паралельна з гэтым ЕС абнаўляе свае інфармацыйныя сістэмы для кіравання межамі, каб ліквідаваць інфармацыйныя прабелы і ўмацаваць унутраную бяспеку. Маючая адбыцца перабудова Візавай інфармацыйнай сістэмы разам з нядаўнім укараненнем сістэмы ўезду-выезду і Еўрапейскай сістэмы інфармацыі і аўтарызацыі паездак (ETIAS) – стане чарговым крокам да забеспячэння поўнай сумяшчальнасці інфармацыйных сістэм ЕС.

Якія канкрэтныя перавагі прынясуць гэтыя змены падарожнікам?

Дзякуючы новым правілам падарожнікі скарыстаюцца перавагамі спрошчаных і больш паскораных працэдур падачы заяўкі на візу, што значна спросціць ажыццяўленне паездак у ЕС.

Напрыклад, падарожнікі:

  • Змогуць лепш планаваць свае вандроўкі і падаваць заяўку на візу загадзя, за 6 месяцаў;
  • Не павінны будуць падаваць заяўку на візу кожны раз, калі хочуць наведаць ЕС. Новыя правілы, якія датычацца шматразовых віз з больш доўгім тэрмінам дзеяння, дазволяць ім сэканоміць час і грошы;
  • Змогуць запаўняць і падпісваць заяўку ў электронным выглядзе, а не асабіста, што таксама дапаможа зэканоміць час, грошы і пазбавіць ад лішніх клопатаў;
  • Змогуць здзяйсняць незапланаваныя паездкі ў ЕС у рамках спецыяльных часовых схем атрымання візы непасрэдна на знешняй мяжы.

Чаму Еўрапейская камісія прапануе павялічыць візавы збор? Як будуць выкарыстоўвацца атрыманыя дадатковыя даходы?

Камісія прапануе нязначнае павелічэнне візавага збору (з 60 еўра да 80 еўра), каб забяспечыць больш эфектыўны і паскораны разгляд заявак на візу, колькасць якіх расце.
Дзеючы памер візавага збору не змяняўся з 2006 года, у той час як колькасць заявак на візу, якія разглядаюцца дзяржавамі-членамі, вырасла паміж 2009 і 2016 гадамі больш чым на 50%. У той жа час фінансавыя рэсурсы, даступныя дзяржавам-членам, заставаліся нязменнымі ці нават зменшыліся з-за скарачэння бюджэтаў у выніку эканамічнага крызісу. У цяперашні час візавы збор не пакрывае адміністрацыйныя выдаткі дзяржаў-членаў на персанал, памяшканне і абсталяванне. Недастатковыя фінансавыя і чалавечыя рэсурсы могуць прыводзіць да працяглага часу чакання і працяглых тэрмінаў разгляду заявак на візу, у прыватнасці ў разгар турыстычнага сезона.

Павышэнне памеру візавага збору забяспечыць дзяржавы-члены дастатковымі фінансавымі рэсурсамі, каб падтрымліваць неабходную колькасць консульскага персаналу і падрыхтаваных спецыялістаў ва ўсім свеце. Гэта дапаможа афармляць візы хутчэй і больш эфектыўна і ў той жа час гарантуе, што рызыкі ў сферы бяспекі і нелегальнай міграцыі старанна выяўляюцца. Павышэнне таксама дазволіць дзяржавам-членам абнавіць інфармацыйна-тэхнічнае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне, каб аказваць заяўнікам на візу хуткія і зручныя для кліентаў паслугі.

Прапанаванае павышэнне візавага збору да 80 еўра прыводзіць яго ў адпаведнасць з узроўнем, якога б збор дасягнуў, калі б карэктаваўся ў адпаведнасці з агульнаеўрапейскай інфляцыяй, пачынаючы з 2006 года. Згодна з міжнароднымі стандартамі ўзровень збору заставаўся нізкім (гл. ніжэй).

Павышэнне візавага збору не закране больш нізкага візавага збору (35 еўра), прадугледжанага пагадненнямі аб спрошчаным атрыманні візы, якія заключаны паміж ЕС і шэрагам трэціх краін, напрыклад, Расеяй, Арменіяй і Азербайджанам.

Як перагледжаны візавы збор выглядае ў параўнанні са зборамі, што спаганяюцца іншымі краінамі?

Прапанаваны памер збору ў 80 еўра застаецца адносна нізкім па міжнародных стандартах і таму па-ранейшаму будзе канкурэнтным.

Для параўнання, турыстычная віза ў Злучаныя Штаты Амерыкі каштуе 160 долараў ЗША (133 еўра), а ў Кітай – 125 еўра. Тыя, хто падарожнічае ў Аўстралію ці Індыю, павінны заплаціць 90 еўра за візу, а тыя, хто едзе ў Новую Зеландыю, плацяць 170 новазеландскіх долараў (100 еўра). Віза ў Канаду каштуе 100 канадскіх долараў (67 еўра). Больш падрабязнасцяў можна знайсці ў даследванні, якое суправаджае прапанову аб пераглядзе Візавага кодэкса (гл. Дадатак 5, частка 3).

Як на практыцы будзе працаваць новая ўзаемасувязь паміж візавай палітыкай і супрацоўніцтвам па пытаннях рэадмісіі?

У апошнія гады ЕС актывізаваў меры, каб падтрымкі краін-членаў у пытанні вяртання мігрантаў у краіну паходжання. І хоць рэадмісія ўласных грамадзян – гэта абавязацельства ў рамках міжнароднага права, краіны-члены маюць цяжкасці з вяртаннем нелегальных мігрантаў альбо падарожнікаў, якія перавысілі дазволены шэнгенскай візай тэрмін знаходжання.

Для пачатку ў рамках Плана дзеянняў 2015 года Еўрапейская камісія вывучыла магчымасць выкарыстання візавай палітыкі ў якасці важнага інструмента супрацоўніцтва па пытаннях рэадмісіі, а затым зноў пацвердзіла гэта ў Камюніке аб рамачнай праграме партнёрства 2016 года. Улічваючы той факт, што бязвізавы рэжым з'яўляецца ключавым палітычным прыярытэтам для многіх краін-партнёраў, агульная візавая палітыка ЕС можа быць эфектыўным спосабам, якія, сярод іншых, знаходзяцца ў руках ЕС, для паляпшэння супрацоўніцтва па пытаннях міграцыі.

У адпаведнасці з заклікам дасягнуць рэальнага прагрэсу па пытаннях вяртання і рэадмісіі, зробленым кіраўнікамі ЕС у чэрвені 2017 года, Еўрапейская камісія таксама актывізуе сумесную працу ЕС праз больш поўнае выкарыстанне магчымасцяў агульнай візавай палітыкі.

Новыя правілы дазволяць праводзіць рэгулярную ацэнку таго, як краіны, што не ўваходзяць у ЕС, супрацоўнічаюць па пытаннях рэадмісіі, прымаючы пад увагу такія індыкатары, як:

  • Колькасць рашэнняў аб вяртанні ў дачыненні да грамадзян канкрэтнай краіны, якая не ўваходзіць у ЕС, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі ЕС;
  • Колькасць фактычных вяртанняў у працэнтах ад колькасці рашэнняў аб вяртанні;
  • Колькасць запытаў на рэадмісію, прынятых краінай, якая не ўваходзіць у ЕС, у працэнтах ад колькасці пададзеных заявак.

Дзяржавы-члены, якія адчуваюць істотныя і пастаянныя складанасці ў сферы рэадмісіі ў дачыненні да канкрэтнай краіны, якая не ўваходзіць у ЕС, таксама могуць паведаміць пра сітуацыю ў Еўрапейскую камісію. У такіх выпадках Камісія павінна будзе разгледзець паведамленне цягам аднаго месяца.

На гэтай падставе, зыходзячы з уласнай ацэнкі альбо пасля атрымання паведамлення ад дзяржавы-члена, Камісія зможа ўвесці больш жорсткія ўмовы для разгляду візавых заявак, што паступаюць ад грамадзян названай краіны. Такія меры могуць уплываць на памер спаганянага візавага збору, колькасць падаваных суправаджальных дакументаў, час разгляду заявак альбо тэрміну дзеяння віз, якія выдаюцца. Гэтыя больш жорсткія ўмовы могуць прымяняцца спачатку толькі ў дачыненні да асобных катэгорый падарожнікаў (напрыклад, да дыпламатаў), перш чым яны будуць распаўсюджаны на ўсіх грамадзян адпаведнай краіны, якая не ўваходзіць у ЕС.

Камісія будзе пастаянна ацэньваць, як адпаведныя краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, супрацоўнічаюць па пытаннях рэадмісіі і будзе ўводзіць альбо спыняць дзеянне такіх больш жорсткіх умоў адпаведна.

Што чакае грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕС і не супрацоўнічаюць па пытаннях рэадмісіі? Ці змогуць яны па-ранейшаму атрымліваць візы для паездак у ЕС?

Абмежаванае прымяненне асобных правілаў працэдуры і агульных правілаў выдачы шматразовых віз не ставіць пад сумненне фундаментальнае права асоб, якія звяртаюцца па візу, падаваць дакументы на візу і атрымліваць візу. Калі Еўрапейская камісія разам з дзяржавамі-членамі прымаюць рашэнне, што механізм павінен быць запушчаны, абмежаванае прымяненне асобных правілаў будзе адаптавацца пад канкрэтную сітуацыю ў кожнай краіне, якая не ўваходзіць у ЕС. Гэта можа ўплываць на памер спаганянага візавага збору, колькасць суправаджальных дакументаў, якія прадстаўляюцца, тэрміны разгляду заявак альбо тэрмін дзеяння віз, якія выдаюцца.

Якімі будуць новыя правілы выдачы шматразовых віз?

Шматразовыя візы дазваляюць іх уладальнікам ажыццяўляць неаднаразовыя паездкі ў ЕС у перыяд тэрміну дзеяння візы. Гэтыя частыя візіты станоўча ўплываюць на эканоміку і рост ЕС, кантакты паміж людзьмі і культурныя абмены. Дзеючыя правілы, якія датычацца шматразовых віз, даюць кансульствам дзяржаў-членаў шырокую свабоду дзеянняў пры выдачы шматразовых віз. Гэта можа весці да канкурэнцыі паміж дзяржавамі-членамі пры прыцягненні турыстаў, да двухбаковых пагадненняў ці дамоўленасцяў з трэцімі краінамі і да «візававага шопінгу» (падарожнікі звяртаюцца па візу ў консульства, дзе, на іх думку, вышэй шанцы атрымаць шматразовую візу з больш доўгім тэрмінам дзеяння). Адсутнасць абавязковых правілаў, якія вызначаюць, калі і як варта выдаваць шматразовыя візы, прыводзіць да таго, што бізнесмены, якія часта падарожнічаюць, вымушаныя звяртацца па візу кожны раз, калі ім неабходна ажыццявіць паездку. Такая практыка падрывае асноўныя прынцыпы агульнай візавай палітыкі і не спрыяе развіццю гандлю і эканомікі.

Таму Еўрапейская камісія прапануе, каб пастаянныя падарожнікі са станоўчай візавай гісторыяй, якія паўторна звяртаюцца па візу, атрымлівалі шматразовыя візы з больш доўгім тэрмінам дзеяння, які будзе павялічвацца з аднаго года да пяці гадоў максімальна. Гэтыя правілы будуць абавязковымі і будуць прымяняцца ўсімі дзяржавамі-членамі пры выдачы візы. Будуць праводзіцца пільныя і пастаянныя праверкі выканання заяўнікамі ўмоў уезду, і толькі асобам са станоўчай візавай гісторыяй будуць выдавацца шматразовыя візы з доўгім тэрмінам дзеяння.

Чаму Камісія ўводзіць магчымасць выдачы віз на кароткі тэрмін на знешніх межах?

У цяперашні час візы, якія выдаюцца на знешніх межах, з'яўляюцца выключэннем. Каб садзейнічаць развіццю кароткатэрміновага турызму, Еўрапейская камісія прапануе дазволіць дзяржавам-сябрам выдаваць візы на знешніх наземных альбо марскіх межах на часовай аснове.

Дзяржавы-члены змогуць выдаваць такія візы толькі на жорсткіх умовах і пад строгія гарантыі для мінімізацыі рызык у сферы нелегальнай міграцыі і бяспекі. Дзяржавы-члены, якія плануюць увесці такія часовыя схемы, павінны будуць праінфармаваць Еўрапейскую камісію загадзя і дакладна вызначыць катэгорыі атрымальнікаў і геаграфічны маштаб. Візы, выдадзеныя ў рамках такіх часовых схем, будуць сапраўднымі для знаходжання да 7 дзён толькі на тэрыторыі дзяржавы-члена, якая выдала візу.

У любым выпадку ўсё падарожнікі, як з краін ЕС, так і краін, якія не ўваходзяць у ЕС, якія вандруюць з візай альбо без візы, будуць сістэматычна правярацца па ўсіх адпаведных базах дадзеных на знешніх межах ЕС.

Якія перавагі ад новых правілаў атрымае турыстычная індустрыя?

ЕС уваходзіць у лік вядучых турыстычных напрамкаў у свеце. Турыстычная індустрыя іграе ключавую ролю ў еўрапейскай эканоміцы: у дадзены момант яе доля ў ВУП Еўрапейскага саюза складае 10%. Колькасць падарожнікаў, якія падарожнічаюць у Еўропу і якім патрабуецца віза, бесперапынна павялічваецца. На жаль, працэдуры, якія займаюць шмат часу, утрымліваюць многіх з іх ад паездак у Еўропу. Паводле ацэнак 21% патэнцыйных турыстаў з краін, рынак якіх развіваецца, адмаўляюцца ад планаў паехаць у Еўропу з-за доўгага перыяду афармлення віз.
Прапанаваныя змены ўводзяць шэраг спрашчэнняў працэдур падачы заяўкі на візу, уключаючы новыя правілы выдачы шматразовых віз, запаўненне і падпісанне заяўкі ў электронным выглядзе і выдачу віз на кароткі тэрмін на знешніх межах ЕС. Падтрымліваючы гарантыі бяспекі, новаўвядзенні спросцяць для падарожнікаў своечасовае планаванне паездак у ЕС, а таксама ажыццяўленне большай колькасці незапланаваных паездак дзякуючы скарочанаму да 10 дзён часу разгляду заявак. Гэта адпавядае інтарэсам турыстычнай індустрыі, робячы яе больш канкурэнтнай і садзейнічаючы эканоміцы ЕС.

Калі можна будзе падаваць заяўку на шэнгенскую візу праз інтэрнэт?

Дзеючая працэдура звароту па візу ўжо з'яўляецца часткова электроннай, але падача заяўкі на візу і выдача візавага стыкера ажыццяўляецца па большай частцы ў папяровай форме. Еўрапейская камісія да канца 2018 года запусціць папярэдняе даследаванне аб далейшай цыфравізацыі. Абмеркаванне з Еўрапейскім парламентам і дзяржавамі-членамі працягнецца паралельна. У выніку гэтага працэс звароту па візу можа з часам стаць цалкам беспапяровым.

Чаму Еўрапейская камісія прыняла рашэнне адклікаць сваё папярэдняе прапанову аб пераглядзе візавых правілаў ЕС?

У 2014 годзе Камісія прапанавала ўнесці змены ў Візавы кодэкс, галоўным чынам скіраваныя на далейшую гарманізацыю правілаў і спрашчэнне паездак для законапаслухмяных падарожнікаў. Аднак перамовы па прапанове Камісіі не прасунуліся наперад з-за разыходжанняў пазіцый Еўрапейскага парламента і Савета ЕС.

Тым часам, як паказана вышэй, ЕС сутыкаецца з усё большымі выклікамі ў сферы бяспекі і міграцыі, якія патрабуюць больш эфектыўнай і бяспечнай візавай палітыкі, якая зможа належным чынам адрэагаваць на бягучыя і будучыя выклікі ў сферы бяспекі і міграцыі.

У гэтай сувязі Еўрапейская камісія прыняла рашэнне адклікаць прапанову 2014 года і сёння прадставіла новую прапанову аб унясенні змяненняў у Візавы кодэкс, прымаючы пад увагу новыя ўмовы ў сферы бяспекі і міграцыі. Новая прапанова адаптуе бягучыя правілы да новых тэхналагічных выклікаў і выклікаў у сферы бяспекі і міграцыі і ў той жа час спрашчае для турыстаў і бізнесменаў паездкі ў Еўропу. Прапанаваныя змены паспрыяюць агульнаму росту эканомікі ЕС.

Якія краіны будуць прымяняць новы Візавы кодэкс?

Як толькі прапанова ўступіць у сілу, змены будуць прымяняцца ўсімі краінамі-членамі ЕС, на якія распаўсюджваецца агульная візавая палітыка ў поўнай меры, а таксама чатырма дзяржавамі, асацыяваным у Шэнгенскае пагадненне (Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя). Балгарыя, Харватыя, Ірландыя, Кіпр, Румынія і Вялікабрытанія не ўдзельнічаюць у візавай палітыцы.
Прапанаваныя змяненні будуць прымяняцца толькі да падарожнікаў з краін, грамадзянам якіх патрабуецца віза для паездкі ў ЕС. Змены не будуць прымяняцца да падарожнікаў з краін, для якіх дзейнічае бязвізавы рэжым.

Якія далейшыя крокі?

Прапанаваныя змяненні будуць абмяркоўвацца з Еўрапейскім парламентам і Саветам ЕС. Яны павінны быць узгоднены абодвума сузаканадаўцамі да таго, як новыя правілы стануць заканадаўствам.

Паралельна з гэтым Еўрапейская камісія запусціць папярэдняе даследаванне і пачне абмяркоўваць з Еўрапейскім парламентам і краінамі-членамі, як перавесці працэдуру падачы заўкі на візу ў цалкам лічбавую форму. Гэта адбудзецца да канца 2018 года.

Падрабязная інфармацыя

На беларускай мове:

Візавая палітыка ЕС: Камісія прапануе зрабіць яе больш устойлівай, эфектыўнай і абароненай (прэс-рэліз)

Матэрыял для даведкі: Больш устойлівая, эфектыўная і абароненая візавая палітыка ЕС

На англійскай мове:

Communication on adapting the common visa policy to new challenges

Proposal for a Regulation amending a Community Code on Visas (Visa Code)

DG Migration and Home Affairs' website – Visa policy

 

Category
FAQs
Location

Bruxelles

Editorial sections
Belarus