THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

Заява Прэс-сакратара ў сувязі з прымяненнем смяротнага пакарання ў Беларусі

30.05.2018
Teaser

Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з прымяненнем смяротнага пакарання ў Беларусі

Text

Паводле паведамленняў, у сярэдзіне мая 2018 года ў Беларусі патаемна былі ажыццёўлены два смяротныя пакаранні – Віктара Лётава і Аляксея Міхалені. Акрамя таго, сёння Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргі на вынясенне смяротных прысудаў Вячаславу Сухарку і Аляксандру Жыльнікаву.

Працяг прымянення смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці ўзаемадзейнічаць з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Еўрапейскім саюзам, па гэтым пытанні і разгледзець пытанне аб увядзенні мараторыя на прымяненне смяротнай кары. Адчувальныя крокі, зробленыя Беларуссю для забеспячэння ўсеагульных правоў чалавека, у тым ліку і ў адносінах да прымянення смяротнага пакарання, з'яўляюцца ключавымі пры фармаванні будучай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі.

Еўрапейскі саюз рашуча і недвухсэнсоўна выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з'яўляецца жорсткім, бесчалавечным і зневажаючым годнасць пакараннем. Акрамя таго, смяротнае пакаранне не выступае ў якасці фактару, які стрымлівае злачынства, і якое-кольвек памылковае суджэнне не можа быць выпраўлена.

Category
Statements by the Spokesperson
Location

Брусэль

Topics
EU information in Russian
Human Rights & Democracy
Editorial sections
EEAS
Europe and Central Asia
Eastern Europe
Human Rights & Democracy
Belarus
EU information in Russian