Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з новым смяротным прысудам у Беларусі
Нядаўна мы даведаліся пра яшчэ адзін смяротны прысуд, вынесены Магілёўскім абласным судом Аляксандру Асіповічу 9 студзеня.
Еўрапейскі саюз выказвае шчырае спачуванне сем'ям і сябрам ахвяр учыненых злачынстваў. У той жа час ЕС недвухсэнсоўна выступае супраць прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне не з'яўляецца фактарам, які стрымлівае злачыннасць, а памылкі, непазбежныя ў любой прававой сістэме, становяцца незваротнымі. Гэта цвёрдая пазіцыя была пацверджана беларускім уладам на шостым пасяджэнні Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь 12-13 снежня ў Бруселі. Мы чакаем, што пазасталыя смяротныя прысуды, вынесеныя ў Беларусі, будуць заменены на больш мяккія, і што будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.