THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED
Тэрмін падачы заяў падоўжаны да 18 сакавіка: новая стыпендыяльная праграма для навучання ў Еўрапейскай школе Усходняга партнёрства, фінансаваная Еўрапейскім саюзам
Main Image
Text
Стыпендыяльная праграма, фінансаваная ЕС, дапаможа 35 навучэнцам з шасці краін атрымаць высакаякасны, прызнаны па ўсім свеце дыплом Міжнароднага бакалаўрыята (IB) са спецыялізацыяй у галіне еўрапеістыкі.
Праграма Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства рэалізуецца "Новай школай" у Тбілісі (Грузія) і ўяўляе сабой двухгадовы акадэмічны курс, які стартуе ў 2019/20 навучальным годзе.
Абітурыенты павінны падаць свае заявы праз сайт www.eapeuropeanschool.eu да 18 сакавіка 2019 года, 12:00 (поўдзень, UTC+4:00). Працэс адбору будзе ўключаць пісьмовыя тэсты і сумоўі з папярэдне адабранымі кандыдатамі. Спіс атрымальнікаў стыпендый на 2019/20 навучальны год будзе абвешчаны да канца мая 2019 года.