THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED
Стратэгічныя партнёрствы для развіцця патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве
Main Image
Text
Па выніках конкурсу праектных прапаноў па стварэнні Стратэгічных партнёрстваў будзе адабрана да 12 партнёраў для сумеснай працы з ЕС па павелічэнні ролі грамадзянскай супольнасці ў якасці суб'ектаў кіравання ў краінах Усходняга партнёрства з дапамогай краінавых альбо рэгіянальных дзеянняў.
Агульная меркаваная сума, якая выдаткоўваецца ў рамках гэтага конкурсу, складае 5 000 000 еўра.
Прапановы павінны быць прадстаўлены да 5 верасня.
27 чэрвеня ў фармаце вэбінару адбудзецца інфармацыйная сустрэча, прысвечаная гэтаму конкурсу. Арганізацыі, зацікаўленыя ва ўдзеле, павінны даслаць электронны ліст да 24 чэрвеня на адрас powerbuilding@eapcivilsociety.eu.
З Дапаможнікам для заяўнікаў можна азнаёміцца на сайце DG DEVCO.