THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў пра пакаранне смерцю ў Беларусі

14.06.2019
Text

У чэрвені 2019 года ў Беларусi пакаралі смерцю Аляксандра Жыльнікава. Паводле паведамленняў, з высокай верагоднасцю Вячаслава Сухарку таксама пакаралі смерцю. Еўрапейскі саюз шчыра спачувае родным і блізкім ахвяр здзейсненых злачынстваў. Адначасова Еўрапейскі саюз пацвярджае сваё рашучае непрыманне смяротнага пакарання пры любых абставінах і заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.

Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з'яўляецца ў найвышэйшай ступені жорсткім, бесчалавечным і зневажаючым годнасць пакараннем. Працяг прымянення смяротнага пакарання супярэчыць міжнародным абавязацельствам Беларусі. Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе смяротнае пакаранне.

 

 

Category
Statements by the Spokesperson
Location

Брусэль

Topics
Human Rights & Democracy
Editorial sections
Europe and Central Asia
Eastern Europe
Belarus
EEAS
Human Rights & Democracy