Сумесная заява для прэсы, зачытаная Пастаянным прадстаўніком Украіны пры ААН Сяргеем Кісліцам
Добрай раніцы. Я хацеў бы зачытаць заяву ад імя ўрадаў Украіны, Албаніі, Аўстраліі, Аўстрыі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Канады, Харватыі, Кіпра, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Ісландыі, Ірландыі, Ізраіля, Італіі, Японіі, Латвіі, Ліхтэнштэйна, Літвы, Люксембурга, Мальты, Маршалавых астравоў, Манака, Чарнагорыі, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Паўночнай Македоніі, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Рэспублікі Малдова, Рэспублікі Сан- , Славеніі, Іспаніі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі і Еўрапейскага Саюза.
Мы падкрэсліваем крывадушнасць Расійскай Федэрацыі, якая склікае чарговае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН для крытыкі законных паставак зброі ва Украіну, якія ажыццяўляюцца для падтрымкі неад'емнага права Украіны на самаабарону, як гэта адлюстравана ў артыкуле 51 Статута ААН.
Сённяшняе пасяджэнне – гэта яшчэ адна спроба Расійскай Федэрацыі адцягнуць увагу ад яе агрэсіўнай вайны супраць Украіны і актывізацыі кампаніі сістэматычных паветраных удараў, у выніку якіх гінуць мірныя жыхары і руйнуецца крытычна важная інфраструктура.
Мы зноў заяўляем, што рашуча асуджаем агрэсію Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, якая ўяўляе сабой відавочнае парушэнне Статута ААН. Мы пацвярджаем нашу непахісную падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў.
У той час як Украіна спрабуе абараніць сваіх мірных жыхароў, Расійская Федэрацыя забівае ўкраінскі народ, выкарыстоўваючы зброю, закупленую ў іншых краінах.
Мы асуджаем ваенную падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі, якая працягваецца, у тым ліку з боку Ірана, Беларусі і КНДР, і працягваем заклікаць усе краіны не прадастаўляць зброю і ваенную тэхніку, уключаючы ракеты і беспілотнікі, альбо аказваць іншую падтрымку агрэсіўнай вайне Расіі.
Гэта ўключае парушэнне Расіяй і КНДР эмбарга ААН на пастаўкі зброі ў Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку, прынятага у рамках шэрагу рэзалюцый Савета Бяспекі. Мы заклікаем КНДР і Расію выконваць гэтыя рэзалюцыі Савета Бяспекі, і мы па-ранейшаму занепакоеныя тым, што выкарыстанне Расійскай Фэдэрацыяй паўночнакарэйскіх балістычных ракет дае КНДР каштоўныя звесткі аб тэхнічных магчымасцях яе [КНДР] зброі.
Акрамя таго ёсць дакладныя доказы таго, што Іран незаконна перадаў свае ваенныя беспілотнікі Расійскай Федэрацыі падчас дзеяння абмежаванняў, якія забараняюць такія перадачы ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 2231 Савета Бяспекі ААН. Расійская Федэрацыя неаднаразова выкарыстоўвала гэтыя БПЛА для нанясення ўдараў па крытычна важных аб'ектах інфраструктуры, у тым ліку збожжавыя элеватары і энергетычныя аб'екты, і па жылых дамах ва Украіне.
Дзеянні Расійскай Федэрацыі падрываюць давер да рэзалюцый Савета Бяспекі, падрываюць глабальны рэжым нераспаўсюджвання, узмацняюць рэгіянальную напружанасць і падвяргаюць небяспецы ўсіх нас.
Мы заклікаем усе дзяржавы-члены ААН, уключаючы Расійскую Федэрацыю, поўнасцю выконваць адпаведныя рэзалюцыі Савета Бяспекі.
Мы павінны забяспечыць прыцягненне вінаватых да адказнасці ў адпаведнасці з міжнародным правам за сур'ёзныя злачынствы, учыненыя на тэрыторыі Украіны, дабіцца справядлівасці для ўсіх ахвяр, а таксама прадухіліць будучыя злачынствы.
Мы заклікаем Расійскую Федэрацыю спыніць агрэсіўную вайну і неадкладна вывесці свае войскі з тэрыторыі Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных меж.
Дзякуй.