THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

У Мінску адбылася рэгіянальная канферэнцыя па Мэтах устойлівага развіцця

23.02.2018
Teaser

21-22 лютага ў Мінску прайшоў Рэгіянальны форум каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця.

Main Image
Text

На мерапрыемстве выступіла Яе Экселенцыя Аміна Махамед, першы намеснік генеральнага сакратара ААН, а таксама нацыянальныя каардынатары па Мэтах устойлівага развіцця ў рэгіёне. Асноўны акцэнт быў зроблены на абмене вопытам у дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця, уключаючы падрыхтоўку добраахвотных нацыянальных аглядаў, збор дадзеных і ўдзел грамадзянскай супольнасці.

Васіліс Марагас з Генеральнага дырэктарата па пытаннях суседства і перамоў аб пашырэнні прадстаўляў Еўрапейскі саюз. Васіліс Марагас сказаў: «ЕС прыхільны дасягненню максімальнага прагрэсу ў рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця. З'яўляючыся часткай нашых агульных намаганняў, План знешніх інвестыцый накіраваны на вызваленне фінансавых сродкаў для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця. У рамках Усходняга партнёрства 20 канкрэтных мэтаў на 2020 год уяўляюць сабой "дарожную карту" для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця. Разам з краінамі-партнёрамі мы канцэнтруемся на прынясенні грамадзянам канкрэтнай карысці ў чатырох ключавых сферах: эканамічнае развіццё, належнае кіраванне, узаемазвязанасць і кантакты паміж людзьмі».

Editorial sections
Belarus