Паездкi і навучанне
Падарожнічаць у ЕС для грамадзян Беларусі стала прасцей дзякуючы пагадненням паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, якія дзейнічаюць з 1 ліпеня 2020 года. Яны з'яўляюцца важным этапам у адносінах ЕС і Беларусі і будуць спрыяць устойліваму развіццю эканамічных, гуманітарных, культурных, навуковых ды іншых сувязяў.
Пагадненні паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі
Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю спрашчае атрыманне беларускімі грамадзянамі віз* для ўезду ў Еўрапейскі саюз.
- Для ўсіх грамадзян Беларусі, незалежна ад мэты паездкі або тыпу пашпарта, візавы збор зніжаны да 35 еўра.
- памер сэрвіснага збору (візавага цэнтра) не перавысіць 30 еўра.
- як правіла, тэрмін разгляду консульствамі хадайніцтваў пра выдачу віз не будзе перавышаць 10 дзён.
- магчымая паскораная апрацоўка хадайніцтваў пра выдачу віз.
- для некаторых катэгорый падарожнікаў (такіх, як бізнесмены; журналісты; прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці; асобы, якія вандруюць з медыцынскімі мэтамі, і некаторыя іншыя) прадугледжанае вызваленне ад выплаты візаваго збору; скарачэнне колькасці дакументаў, патрэбных для пацвярджэння мэты паездкі, і (ці) выдача шматразовых віз з больш доўгім тэрмінам дзеяння (да 5 гадоў).
- уладальнікі сапраўдных біяметрычных дыпламатычных пашпартоў цалкам вызваляюцца ад неабходнасці атрымліваць візу.
*Пагадненне распаўсюджваецца на кароткатэрміновыя паездкі (не больш як 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду)*.
*9 лістапада 2021 года дзеянне Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю было часткова прыпынена.
Пагадненне аб рэадмісіі дапамагае забяспечыць бяспечнае вяртанне асоб, што незаконна пражываюць у ЕС і ў Беларусі, пры поўным выкананні іх правоў*.
*2 снежня 2021 года Беларусь апавесціла ЕС аб прыпыненні дзеяння Пагаднення аб рэадмісіі, з уступленнем у сілу адпаведнага рашэння 4 снежня 2021 года.
Інфармацыя для грамадзян ЕС
Што новага для грамадзян ЕС, якія вандруюць у Беларусь**
- Больш працяглы максімальны тэрмін знаходжання (да 90 дзён у любы 180-дзённы перыяд).
- візавы збор зніжаны да 35 еўра.
- для некаторых катэгорый падарожнікаў прадугледжаныя вызваленне ад выплаты візавага збору, скарачэнне колькасці пацвярджальных дакументаў, і (ці) выдача віз з больш доўгім тэрмінам дзеяння (да 5 гадоў).
- уладальнікі біяметрычных дыпламатычных пашпартоў вызваляюцца ад неабходнасці атрымліваць візу.
*Бязвізавы ўезд у Беларусь магчымы пры пэўных умовах. Па падрабязнасці, калі ласка, наведайце сайт Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Грамадзяне ЕС, якія падарожнічаюць у Беларусь, павінны рэгулярна правяраць сайт свайго нацыянальнага Міністэрства замежных спраў, каб азнаёміцца з апошнімі правіламі паездак.
Інфармацыя для асоб, якiя звяртаюцца па шэнгенскую візу ў Беларусі
Хто можа звяртацца па шэнгенскую візу ў Беларусі
Усе грамадзяне Беларусі і грамадзяне іншых (трэціх) краін, якія пражываюць у Беларусі на законных падставах. Усе тыя грамадзяне трэціх краін, якія легальна знаходзяцца, але не пражываюць у Беларусі, могуць таксама звярнуцца па візу ў Беларусі пры ўмове прад'яўлення абгрунтавання (прычын) для такога звароту.
У якое консульства варта падаваць хадайніцтва пра выдачу візы?
Асобы, якія звяртаюцца па візу, павінны падаваць заяўкі ў консульства краіны, якую яны маюць намер наведаць. Асобы, якія плануюць наведаць некалькі краін Шэнгенскай прасторы, павінны падаваць заяўку ў консульства краіны, дзе яны правядуць найбольш працяглы час. Асобы, якія плануюць правесці ў некалькіх краін Шэнгенскага пагаднення аднолькавую колькасць часу, павінны звяртацца ў консульства краіны, знешнія межы якой яны будуць перасякаць першымі пры ўездзе ў Шэнгенскую прастору. У выпадку, калі краіна прызначэння, якая ўваходзіць у Шэнгенскую прастору, не мае консульства ў краіне пражывання заяўніка, заяўніку варта праверыць, ці не прадстаўляе патрэбную краіну іншае консульства (гл. ніжэй).
Консульствы краін Шэнгенскага пагаднення, якія прымаюць хадацніцтвы пра выдачу віз у Беларусі
Венгрыя, Германія, Італія, Латвія, Літва (Амбасада Літвы ў Мінску, Консульства Літвы ў Гродна), Польшча (Амбасада Польшчы ў Мінску, Консульства Польшчы ў Гродна, Консульства Польшчы ў Брэсце, а таксама www.e-konsulat.gov.pl для рэгістрацыі візавых заяў праз інтэрнэт), Славакія, Францыя, Чэшская Рэспубліка, Эстонія.
Як падаць хадайніцтва пра выдачу візы, калі ў Беларусі няма консульства краіны, у якую Вы едзеце
Калі ў Беларусі няма консульства краіны Шэнгенскага пагаднення, якую вы маеце намер наведаць, хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы трэба падаваць у консульства іншай краіны Шэнгенскага пагаднення, якое ўпаўнаважанае выдаваць візы ў краіну Шэнгенскага пагаднення, якую вы маеце намер наведаць.
Аўстрыя, Бельгія, Люксембург, Нідэрланды і Славенія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Германіі.
Грэцыя: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Грэцыю можна падаваць у візавы цэнтр Грэцыі ў Мінску.
Данія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Данію можна падаваць у візавы цэнтр Даніі ў Мінску.
Ісландыя, Нарвегія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Францыі.
Іспанія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Іспанію можна падаваць у візавы цэнтр Іспаніі.
Мальта: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі на Мальту можна падаваць у амбасаду Італіі.
Партугалія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Партугалію можна падаваць у амбасаду Славакіі.
Фінляндыя, Швецыя: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Эстоніі.
Швейцарыя: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Швейцарыю можна падаваць у амбасаду Венгрыі.
Што калі Вы звярнуліся па візу ў неадпаведную амбасаду/консульства
Атрымаўшы хадайніцтва на выдачу візы, консульства павінна пераканацца ў тым, што разгляд хадайніцтва знаходзіцца ў сферы яго кампетэнцыі. Калі консульства не мае паўнамоцтваў для афармлення візы на падставе пададзенага хадайніцтва, яно неадкладна вяртае хадайніцтва таму, хто звярнуўся па візу, вяртае візавы збор і пазначае консульства, у якое трэба звярнуцца па візу.
Карысныя спасылкі:
Сітуацыя з COVID-19: Re-Open EU
Дакументы для падачы заяўкі на атрыманне шэнгенскай візы
Пагадненне паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму
Адрасы амбасадаў
| Аўстрыя 220113, г. Мінск, вул. Бялінскага, 23 Тэл. + 375 17 319 05 41 Консульскі і візавы аддзел (нацыянальныя візы) 119034, Москва, Большой Левшинский пер., 7.  | Балгарыя 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 11,  пав.1  | Венгрыя 220034, г. Мінск, вул. Платонава, 1 «Б»  Консульскі аддзел Тэл. (+375 17) 233 94 16  | 
| Грэцыя г. Москва, пер. Леонтьевский, 4.  | Ірландыя Vilnuis, Gedimino pr.1  | Італія 220004, г. Мінск, вул. Ракаўская, 16б Тэл. +375-17-202-17-23; +375-17-202-17-06 Консульскі аддзел | 
| Консульства Рэспублікі Латвія ў Віцебску 27a, вул. Б. Хмяльніцкага, 210015, Віцебск, Беларусь Тэл: +375 21 261 4482 Эл. пошта: consulate.vitebsk@mfa.gov.lv https://www2.mfa.gov.lv/vitebsk 
 | Люксембург г. Москва, Хрущевский пер., 3  | Нідэрланды 00-468 Warsaw, ul. Kawalerii, 10  | 
| Партугалія 129010, г. Москва, Ботанический пер, 1  Консульскі аддзел Тэл. (+7495)  981 34 14  | Румынія 220035, г. Мінск, зав. Масквіна, 4  | Славения г. Москва, ул. Малая Дмитровка, 14–1  Консульскі аддзел Тэл. (+7495) 737 33 98  | 
| Францыя 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 11  Консульскі аддзел Тэл. (+375 17) 229 18 31 E-mail: admin-francais.minsk-amba@diplomatie.gouv.fr | Эстонія 220131, г. Мінск, вул.Платонава, 1Б  Консульскі аддзел 220030, Minsk, 21 Lenina Street  | Бельгія 121069, г. Москва, ул. Малая Молчановка, 7  Візавы аддзел Тэл. (+7495) 780 03 41(c 11.00 до 13.00)  | 
| Германія 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 26  Консульскі аддзел Minsk, 11 D Gazety Pravda Av.  | Данія г. Москва, пер. Пречистенский, 9  Візавы аддзел Тэл. (+ 7495) 642 68 01  | Іспанія 121069, г. Москва, ул. Большая Никитская, 50/8  Консульскі аддзел Тэл. (+7495) 958 24 07, (+7495) 958 24 19  | 
| Кіпр г. Москва, ул. Поварская, 9  Консульскі аддзел Тэл. (+ 7495) 744 29 34  | Мальта 117049, г. Москва, Коровий вал, 7–219  | Польшча 220034, г. Мінск, ул. З.Бядулі, 11  Консульскі аддзел 220002, Мінск, вул. Крапоткіна 91А  | 
| Славакія 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, д.6  | Фінляндыя LT-03107, Vilnius, К. Кalinausko, 24, 2nd Floor  | Чэшская Рэспубліка 220088, г. Мінск, ул. Нагорная, 12,  | 
| Швецыя 220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная 15  | 
Адукацыйныя праграмы ЕС
Erasmus+ - гэта праграма Еўрапейскага саюза ў галіне адукацыі, навучання, моладзевай палітыкі і спорту. Праграма на 2021-2027 гг. надае вялікую ўвагу сацыяльнай інтэграцыі, пераходу да «зялёнай эканомікі», лічбавым трансфармацыям і садзейнічанню ўдзелу моладзі ў дэмакратычным жыцці.
Праграма візітаў Еўрапейскага саюза (EUVP) сумесна фінансуецца і ажыццяўляецца Eўрапейскім парламентам і Еўрапейскай камісіяй. У рамках праграмы перспектыўных лідэраў з краін, якія не з'яўляюцца членамі Еўрапейскага саюза, запрашаюць наведаць ЕС, каб пазнаёміцца з інстытутамі, палітыкай, каштоўнасцямі ЕС і павысіць узровень узаемапаразумення паміж спецыялістамі з краін, якія не з'яўляюцца членамі ЕС, і іх калегамі з ЕС.
