Праекты і праграмы супрацоўніцтва ЕС і Беларусі
ЕС з'яўляецца найбуйнейшым донарам грантаў у Беларусі. З 2016 года фінансавыя асігнаванні ЕС для Беларусі склалі 30 мільёнаў еўра ў год у выглядзе грантаў, пры гэтым на дадзены момант агульны аб'ём грантавага фінансавання складае каля 135 мільёнаў еўра. Гэтыя сродкі выдзяляюцца з мэтай паляпшэння якасці жыцця беларускіх грамадзян адчувальным і бачным чынам. Дадзеная падтрымка прадастаўляецца за кошт Еўрапейскага інструмента суседства (ENI) за перыяд 2014-2020 гг.
ПРАГРАМА
11 снежня 2020 г. Еўрапейская камісія прыняла рашэнне аб выдзяленні дапамогі ў памеры 24 мільёнаў еўра, прызначанай непасрэдна для беларускага народа, у прыватнасці грамадзянскай супольнасці, моладзі, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама для паляпшэння магчымасцяў аховы здароўя. Гэтая праграма з'яўляецца дадаткам да надзвычайнай дапамогі ЕС у памеры 3,7 мільёна еўра, неадкладна выдзеленай для падтрымкі ахвяр рэпрэсій і незалежных СМІ пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбыліся ў жніўні. Вядзецца падрыхтоўка да прадастаўлення далейшай дапамогі ў 6 мільёнаў еўра для палягчэння доступу МСП да фінансавання.
Больш інфармацыі
Дадатковую інфармацыю аб фінансавым супрацоўніцтве можна знайсці на старонцы Беларусі Генеральнага дырэктарата па палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні (DG NEAR).
Інфармацыя аб праектах і праграмах супрацоўніцтва ЕС і Беларусі таксама размяшчаецца на euprojects.by