Беларусь: заява прэс-сакратара па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі ў сувязі з абмежаваннем дыпламатычнай прысутнасці Літвы
У аўторак беларускія ўлады прадпісалі кіраўніку місіі ў Пасольстве Літвы ў Мінску і генеральнаму консулу ў Гродна пакінуць краіну да 11 ліпеня, радыкальна абмежаваўшы дыпламатычную прысутнасць Вільнюса ў краіне.
Тым самым рэжым Лукашэнкі закрывае далейшыя дыпламатычныя каналы сувязі. Акрамя таго, скарачаючы консульскі персанал дыпламатычных прадстаўніцтваў краін-членаў ЕС, рэжым абмяжоўвае магчымасці для беларусаў у'язджаць у ЕС. Ужо ў кастрычніку мінулага года па патрабаванні рэжыму паслы Літвы і Польшчы пакінулі краіну, а ў маі гэтага года ўсім супрацоўнікам Пасольства Латвіі ў Мінску было загадана пакінуць краіну. Зусім нядаўна беларускія ўлады папрасілі кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС у Мінску вярнуцца ў Брусель для кансультацый.
Гэтымі дзеяннямі рэжым яшчэ больш ізалюе сябе. Такія рашэнні таксама наносяць шкоду Беларусі і яе насельніцтву. Захаванне дыпламатычных каналаў сувязі ў цяжкія часы мае вырашальнае значэнне. ЕС заклікае беларускія ўлады дазволіць паўнавартасную прысутнасць дыпламатычных місій ЕС і яго дзяржаў-членаў, каб дыпламатыя магла працаваць.