Высновы Еўрапейскага савета па Украіне, Eўрапейскай абароне і бяспецы, Брусэль, 18–19 чэрвеня 2026 года
Лідары ЕС пацвердзілісваю цвёрдую і непахісную падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, паабяцаўшы па-ранейшамуаказваць палітычную, фінансавую, эканамічную, гуманітарную, ваенную і дыпламатычнуюдапамогу. Яны віталі адкрыццё 15 чэрвеня 2026 года першага кластара ў перамовах аб уступленні Украіны ў ЕС і зноў падкрэслілі, што любое будучае мірнае ўрэгуляванне павінна быць усеабдымным, справядлівым і трывалым, грунтавацца на Статуце ААН, міжнародным праве і надзейных гарантыях бяспекі для Украіны. Еўрапейскі савет падкрэсліў, што межы не могуць змяняцца сілай, агрэсар не можа быць узнагароджаны, а ніякае мірнае ўрэгуляванне не можа быць узгоднена без Украіны.
Еўрапейскі савет асудзіў сур’ёзную эскалацыю з боку Расіі, уключаючы маштабныя ракетныя ўдары і атакі беспілотнікаў, удары па Кіева-Пячэрскай лаўры, а таксама ўсё больш агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да дзяржаў- членаў ЕС, уключаючы дэзінфармацыю, умяшанне і пагрозы супрацоўнікам дыпламатычных місій ЕС. Ён адзначыў нядаўнія інцыдэнты з расійскімі беспілотнікамі ў Румыніі ды іншых дзяржавах-членах ЕС як прамое наступства вайны Расіі супраць Украіны. Лідары пацвердзілі сваю прыхільнасць да ўмацавання доўгатэрміновых абарончых магчымасцей Украіны, паскарэння паставак прыярытэтнага ваеннага абсталявання, падтрымкі аднаўлення краіны і забеспячэння адказнасці за ваенныя злачынствы.
У Высновах Еўрапейскага савета тры пункты непасрэдна датычацца Беларусі:
• Пункт 14 — Еўрапейскі савет заклікае ўсе краіны спыніць любую прамую або ўскосную дапамогу Расіі ў яе агрэсіўнай вайне супраць Украіны, уключаючы пастаўкі тавараў і кампанентаў двайнога прызначэння. Ён рашуча асуджае ўдзел ваенных сіл КНДР у вайне, а таксама працяглую ваенную падтрымку Расіі з боку Ірана, Беларусі і КНДР.
• Пункт 15 — Еўрапейскі савет зноў настойліва заклікае Расію і Беларусь забяспечыць неадкладнае, бяспечнае і безумоўнае вяртанне ва Украіну ўсіх незаконна дэпартаваных і перамешчаных украінскіх дзяцей ды іншых грамадзянскіх асоб. Ён вітае абавязацельствы, узятыя на высокаўзроўневай сустрэчы Міжнароднай кааліцыі па вяртанні ўкраінскіх дзяцей, актывізаваць намаганні дзеля забеспячэння іх вяртання. Іншыя гуманітарныя меры, уключаючы абмен ваеннапалоннымі і вяртанне затрыманых грамадзянскіх асоб, павінны працягвацца як частка шляху да міру.
• Пункт 42 — Еўрапейскі савет асуджае нядаўнія гібрыдныя атакі супраць ЕС і яго дзяржаў- членаў. Ва ўмовах працяглых гібрыдных кампаній з боку варожых актараў, перадусім Расіі і Беларусі, ён заклікае да тэрміновых намаганняў па ўмацаванні ўстойлівасці, павышэнні гатоўнасці, абароне крытычнай інфраструктуры, а таксама прадухіленні, стрымліванні і рэагаванні на гібрыдныя атакі. Ён вітае працу, якая вядзецца ў Савеце ЕС над Планам дзеянняў па бяспецы выкарыстання дронаў і супрацьдронавай абароне, які спрыяе дасягненню гэтых мэт і дапаўняе бягучыя абарончыя намаганні.
Поўны тэкст: European Council conclusions on Ukraine and on European defence and security.