Дзень Еўропы: Супрацоўніцтва замест канфлікту, дэмакратыя замест аўтарытарызму

08.05.2026
Минск, Беларусь
Press and information team of the Delegation to Belarus
Europe Day Event 2026

Welcoming remarks

7 мая 2026 года Прадстаўніцтва Еўрапейскага cаюза ў Беларусі з радасцю вітала сваіх партнёраў, калег і сяброў з нагоды Дня Еўропы.

У сваім выступе кіраўнік Прадстаўніцтва Стэн Нэрлаў, спасылаючыся на бачанне, выкладзенае ў Дэкларацыі Шумана ад 9 мая 1950 года, нагадаў, што мірная і адзіная Еўропа можа быць пабудавана толькі на гарантыі свабоды людзей, а таксама на выбары супрацоўніцтва замест канфлікту і дэмакратыі замест аўтарытарызму.

У той час, як вайна зноў вярнулася ў Еўропу, Еўрапейскі саюз падтрымлівае незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Ён таксама працягвае выступаць за свабодную, дэмакратычную, суверэнную і незалежную Беларусь як частку мірнай і квітнеючай Еўропы.