Еўрапейскі саюз і СААЗ даставілі матэрыялы, крытычна важныя для барацьбы з COVID-19, у медыцынскія ўстановы Мінскай вобласці
Усе пастаўленыя прадметы медыцынскага прызначэння былі правераны на адпаведнасць міжнародным стандартам якасці і бяспекі і прызначаны для медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца на перадавой барацьбы з COVID-19.
Сёння Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Пасол Дзірк Шубель і Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў прынялі ўдзел у цырымоніі перадачы часткі грузу Мінскаму абласному супрацьтуберкулёзнаму дыспансэру, чый стацыянар быў перапрафіляваны для лячэння пацыентаў з COVID-19.
Пастаўленыя сёння сродкі індывідуальнай абароны – частка агульнай пастаўкі ў колькасці 3,6 мільёна адзінак, якія прыбылі ў Беларусь у канцы чэрвеня і былі размеркаваны па ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Пасол Еўрапейскага саюза Дзірк Шубель адзначыў: "Сёння мы разам робім яшчэ адзін крок у барацьбе з эпідэміяй COVID-19. Важна аб'ядноўваць намаганні ў гэтым накірунку. Еўрапейскі саюз у партнёрстве з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя вырашае гэтыя задачы. Пастаўкі сродкаў індывідуальнай абароны для медыцынскіх работнікаў будуць ажыццёўлены ва ўсе краіны Усходняга партнёрства – Арменію, Азербайджан, Грузію, Рэспубліку Малдова, Украіну і Беларусь. Мы таксама аказваем нашым краінам-суседзям экспертную і кансультатыўную дапамогу. Мы і нашы партнёры тут для таго, каб дапамагчы беларускай нацыянальнай сістэме аховы здароўя ў гэты складаны перыяд".
"Медыцынскія работнікі падвяргаюцца падвышанай рызыцы заражэння COVID-19 у ходзе выканання сваёй працы. СААЗ рэкамендуе прыняць усе неабходныя меры для мінімізацыі рызык іх здароўю і бяспецы. Іх забеспячэнне належнымі сродкамі індывідуальнай абароны, а таксама навучанне правільнаму іх выкарыстанню, дазволяць работнікам аховы здароўя аказваць неабходную медыцынскую дапамогу ў больш бяспечных умовах, "- сказаў прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў. "Дадзеная пастаўка сродкаў індывідуальнай абароны стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, і СААЗ вельмі рада магчымасці закупіць і паставіць гэтыя важныя сродкі нягледзячы на іх глабальны недахоп," – дадаў ён.
Пастаўка сродкаў індывідуальнай абароны з'яўляецца часткай больш шырокага пакета дапамогі з боку СААЗ і ЕС для прадухілення, выяўлення і рэагавання на крызіс, звязаны з COVID-19. На працягу наступных двух гадоў СААЗ і ЕС будуць працягваць аказваць падтрымку Беларусі ва ўмацаванні патэнцыялу краіны па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя.