Заява Камісара Сімсан адносна Астравецкай атамнай электрастанцыі ў Беларусі
Бяспека атамных электрастанцый – гэта пытанне, якое вельмі ўважліва адсочвае Еўрапейская камісія, дзяржавы-члены і грамадскасць ЕС. Сітуацыя ў Астраўцы з'яўляецца крыніцай павышанай занепакоенасці ў ЕС.
Выклікае шкадаванне, што Беларусь вырашыла пачаць прамысловую эксплуатацыю Астравецкай атамнай электрастанцыі, не выканаўшы ўсіх рэкамендацый па бяспецы, якія змяшчаюцца ў справаздачы па выніках стрэс-тэстаў ЕС ад 2018 года. Як неаднаразова заяўляла Камісія, усе рэкамендацыі партнёрскай ацэнкі павінны быць выкананыя Беларуссю без прамаруджвання.
Камісія зноў заяўляе, што хоць рашэнне аб выдачы ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю станцыі ў Астраўцы знаходзіцца ў кампетэнцыі нацыянальных уладаў і павінна прымацца пад наглядам нацыянальнага рэгулюючага органа, неабходна забяспечыць максімальную бяспеку эксплуатацыі станцыі. Гэта яшчэ больш важна, улічваючы блізкасць краіны да мяжы ЕС і сталіцы Літвы Вільнюса
Еўрапейская камісія нагадвае пра важнасць як мага больш аператыўнага і поўнага выканання ўсіх рэкамендацый партнёрскай праверкі, у тым ліку па тых пытаннях, якія не былі вырашаны на першым этапе. Еўрапейская камісія настойвае на тым, каб Беларусь працягвала ўзаемадзеянне па пытаннях ядзернай бяспекі станцыі ў Астраўцы ва ўмовах поўнай празрыстасці, у тым ліку шляхам завяршэння партнёрскай ацэнкі Астравецкай АЭС Групай еўрапейскіх рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі (ENSREG).