Заява лідараў “Вялікай сямёркі”
Сёння мы пацвярджаем, што захаваем сваю нязменную падтрымку Украіны і салідарнасць з ёй перад абліччам агрэсіўнай вайны Расіі столькі, колькі спатрэбіцца. Мы асуджаем пастаянныя жорсткія, бесчалавечныя ўдары Расіі па жыццёва важных аб'ектах інфраструктуры, у прыватнасці, энергетычнай і водазабеспячальнай, а таксама па гарадах Украіны, і нагадваем аб тым, што безразборлівыя ўдары і напады на мірнае насельніцтва альбо аб'екты грамадзянскай інфраструктуры ўяўляюць сабой ваеннае злачынства. Мы таксама асуджаем тых, хто робіць незаконную вайну Пуціна магчымай. Мы маем цвёрды намер дапамагчы Украіне выправіць, аднавіць і абараніць жыццёва важныя аб'екты яе энергетычнай і водазабеспячальнай інфраструктуры. Мы дапаможам Украіне забяспечыць неабходную падрыхтоўку да зімы, працягнем падтрымліваць грамадзянскі супраціў Украіны і актывізуем свае намаганні ў гэтым напрамку падчас міжнароднай канферэнцыі, якая пройдзе 13 снежня ў Парыжы. Мы цвёрда перакананыя ў тым, што ў канчатковым выніку Расіі давядзецца заплаціць за аднаўленне найважнейшай інфраструктуры, пашкоджанай альбо разбуранай падчас гэтай жорсткай вайны. Ваенныя злачынствы і іншыя зверствы не могуць заставацца беспакаранымі. Мы прыцягнем Прэзідэнта Пуціна і іншых парушальнікаў да адказнасці па міжнародным праве. Мы зноў сцвярджаем, што безадказная ядзерная рыторыка Расіі непрымальная, а любое прымяненне хімічнай, біялагічнай і ядзернай зброі пацягне за сабой сур'ёзныя наступствы.
На аснове ўжо прынятых намі абавязацельстваў мы працягнем актывізаваць международную падтрымку для задавальнення надзённых патрэб Украіны ў кароткатэрміновым фінансаванні. Мы просім сваіх міністраў фінансаў у бліжэйшы час правесці сустрэчу для абмеркавання адзінага падыходу да каардынаванай бюджэтнай падтрымкі на 2023 год. Мы пацвярджаем, што цэнтральная роля ў гэтым прадпрыемстве павінна належаць Міжнароднаму валютнаму фонду (МВФ).
Мы ўпэўнена падтрымліваем працу па забеспячэнні бягучай фінансавай стабільнасці Украіны, а таксама яе аднаўлення і рэканструкцыі для ўстойлівай, паспяховай і дэмакратычнай будучыні ў еўрапейскім напрамку. Мы будзем працаваць на аснове вынікаў Міжнароднай экспартнай канферэнцыі па аднаўленні, рэканструкцыі і мадэрнізацыі Украіны, якая прайшла 25 кастрычніка ў Берліне, а таксама Канферэнцыі па аднаўленні Украіны, якая адбудзецца 21-22 чэрвеня 2023 г. у Лондане. У прыватнасці, каб садзейнічаць аднаўленню і рэканструкцыі Украіны, сумесна з Украінай і нашымі міжнароднымі партнёрамі і ў пастаяннай каардынацыі з адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі і фінансавымі ўстановамі, мы створым шматбаковую Платформу для каардынацыі донараў. На ёй мы будзем каардынаваць існуючыя механізмы для забеспячэння пастаяннай падтрымкі ў каротка- і доўгатэрміновай перспектыве, дзе ў прыватнасці фінансавае аддзяленне будзе адказна за аператыўную фінансавую падтрымку – каардынаваць далейшае міжнароднае фінансаванне і экспертныя веды, і стымуляваць выкананне Украінай яе планаў рэформ і развіцця эканомікі пры вядучай ролі прыватнага сектара. Для Платформы будзе створаны сакратарыят. Ад кожнага боку будзе прызначаны высокапастаўлены прадстаўнік нацыянальных уладаў для кантролю за стварэннем Платформы і яе бягучай каардынацыйнай дзейнасцю. Гэтым прадстаўнікам будзе прапанавана правесці сустрэчу як мага хутчэй у студзені 2023 года.
У мэтах выпрацоўкі заможнага мірнага рашэння для пасляваеннага перыяду мы па-ранейшаму гатовы разам з Украінай і зацікаўленымі краінамі і ўстановамі фармуляваць доўгатэрміновыя пагадненні ў галіне бяспекі і іншыя пагадненні, якія дапамогуць Украіне абараніцца, забяспечыць свабодную і дэмакратычную будучыню і прадухіліць далейшую расійскую агрэсію ў адпаведнасці з правамі Украіны, замацаванымі ў Статуце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (Статуце ААН).
Мы працягнем каардынацыю намаганняў па задавальненні надзённых патрэб Украіны ў ваенна-абарончай тэхніцы, робячы зараз упор на падтрыманні патэнцыялу і рэсурсаў Украіны ў галіне супрацьпаветранай абароны.
Мы таксама зноў пацвярджаем сваё рашучае асуджэнне маючых месца захопу і мілітарызацыі Расіяй украінскай Запарожскай АЭС, выкрадання яе ўкраінскіх супрацоўнікаў і, па наяўных паведамленнях, неналежнага абыходжання з імі, а таксама наўмыснай дэстабілізацыі працы АЭС. Мы падтрымліваем намаганні Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па стварэнні зоны бяспекі.
Расійская агрэсіўная вайна павінна спыніцца. На сённяшні дзень мы яшчэ не бачылі пацвярджэнняў таму, што намеры Расіі ўсталяваць працяглы мір сур'ёзныя. Расія магла б неадкладна спыніць гэтую вайну, спыніўшы ўдары па Украіне і цалкам і безумоўна вывеўшы свае сілы з яе тэрыторыі. Мы вітаем і падтрымліваем ініцыятыву Прэзідэнта Зяленскага па дасягненні міру на справядлівых умовах.
Мы захоўваем гатоўнасць прытрымлівацца сваіх беспрэцэдэнтных скаардынаваных санкцый, накладзеных у адказ на расійскую агрэсіўную вайну. Мы працягнем і ўзмоцнім эканамічны ціск на Расію і тых, хто абыходзіць і падрывае нашыя абмежавальныя меры. Мы працягнем абараняць уразлівыя краіны, якія сур'ёзна пакутуюць ад наступстваў агрэсіўнай вайны Расіі і выкарыстання ёю энерганосьбітаў і харчавання ў якасці зброі.
Мы пацвярджаем свой намер паступова адмовіцца на ўнутраных рынках ад нафты і нафтапрадуктаў расійскага паходжання. На тыдні з 5 снежня 2022 г. у нашых юрысдыкцыях ўступілі ў сілу правілы аб столі цэн на расійскую танкерную нафту, рэалізуючы наша абавязацельства па абмежаванні здольнасці Расіі атрымліваць прыбыткі ад агрэсіўнай вайны з Украінай, падтрыманні стабільнасці на сусветных рынках энерганосьбітаў і мінімізацыі трансгранічнага распаўсюджвання расійскай агрэсіўнай вайны, асабліва на краіны з сярэднім і нізкім узроўнем даходаў. Мы заклікаем трэція краіны, якія жадаюць імпартаваць танкерную нафту і нафтапрадукты расійскага паходжання выкарыстоўваць цэнавую столь пры перамовах. Мы зноў нагадваем аб сваім рашэнні ўвесці ў дзеянне столь коштаў на нафтапрадукты расійскага паходжання з 5 лютага 2023 г.
Расійская вайна ва Украіне пагаршае ўжо існуючыя слабыя месцы ў сусветнай эканоміцы, напрамую адбіваючыся на надзённых выдатках людзей у нашых уласных краінах і ў самых уразлівых дзяржавах свету. Мы працягнем прымяняць усе даступныя праграмныя інструменты для падтрымання сусветнай фінансавай, макраэканамічнай і цэнавай стабільнасці, а таксама доўгатэрміновай бюджэтнай устойлівасці, прадастаўляючы мэтавую падтрымку тым, хто мае найбольшую патрэбу, і супрацоўнічаючы ў мэтах умацавання агульнай эканамічнай супраціўляльнасці знешнім узрушэнням і іншым рызыкам. Мы будзем праводзіць бюджэтныя інвестыцыі і структурныя рэформы для стымуляцыі доўгатэрміновага росту. Мы будзем працягваць каардынацыю для задавальнення надзённых запатрабаванняў найболей уразлівых краін і стымуляваць прыватныя інвестыцыі рынках, якія развіваюцца і якія толькі зараджаюцца, што з'яўляецца важным фактарам устойлівага эканамічнага развіцця.
Мы працягнем пераследваць мэту барацьбы з сусветнай харчовай небяспекай, у тым ліку ў рамках Сусветнага альянсу па харчовай бяспецы. Мы працягнем падтрымліваць пастаўкі збожжа і ўгнаенняў краінам, якія маюць у іх патрэбу, і вітаем нядаўнія дзеянні ў гэтым напрамку пад кіраўніцтвам Сусветнай харчовай праграмы ААН. Мы вітаем падаўжэнне Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы побач з іншымі намаганнямі па прадастаўленні свету ўкраінскіх харчовых тавараў, у прыватнасці, “калідорамі салідарнасці” Еўрапейскага саюза і Ініцыятывай “Зерне з Украіны”.
Ізноў пацвярджаючы наш цвёрды намер рэалізоўваць палажэнні Парыжскага пагаднення і вынікі 26-й і 27-й Канферэнцый бакоў Рамачнай канверцыі ААН аб змене клімату, мы абавязуемся прымаць у гэтым дзесяцігоддзі аператыўныя, маштабныя і інклюзіўныя кліматычныя меры для абмежавання ўзроўню сусветнага пацяплення паўтара градусамі Цэльсія адносна даіндустрыяльнага ўзроўню. Мы зноў пацвярджаем сваю гатоўнасць не пазней за 2050 год дасягнуць нулявога чыстага ўзроўню выкідаў парніковых газаў. Для гэтага, з улікам прынятай намі ў чэрвені ў Эльмау заявы, мы падтрымліваем прынятыя працоўнай групай Кліматычнага клуба агульныя патрабаванні, робячы міжнародны Кліматычны клуб адкрытым і заснаваным на супрацоўніцтве. Такім чынам, з асаблівым упорам на дэкарбанізацыю прамысловасці, мы паспрыяем "зялёнаму" эканамічнаму росту. Мы прапануем міжнародным партнёрам уступіць у Кліматычны клуб і ўдзельнічаць у далейшай прапрацоўцы яго канцэпцыі і структуры. У гэтай сферы мы працягнем шчыльна супрацоўнічаць з адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі і зацікаўленымі бакамі. Мы просім Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) разам з Міжнародным энергетычным агенцтвам (МЭА) правесці на сваёй базе пасяджэнні часовага сакратарыята ў супрацоўніцтве з іншымі міжнароднымі арганізацыямі.
У частцы прынятага намі абавязацельства па спыненні і звароце назад да 2030 года працэсу страты біялагічнай разнастайнасці мы будзем актыўна працаваць для забеспячэння поспеху 15-й Канферэнцыі бакоў Канвенцыі па біялагічнай разнастайнасці, у прыватнасці, дамагаючыся прыняцця маштабных і эфектыўных рамачных правіл падтрымання сусветнай біяразнастайнасці, з выразнымі вымяральнымі паказчыкамі, а таксама іх аператыўнага неадкладнага выканання. У сувязі з гэтым мы гатовы прыцягваць рэсурсы ад усіх крыніц і да 2025 года значна павялічыць фінансаванне на нацыянальным і міжнародным узроўнях у падтрымку рэалізацыі маштабных агульнасусветных правілаў. Прапануем краінам, якія не знаходзяцца ў “Вялікай сямёрцы”, таксама далучыцца да гэтага пачынання.
Актывізуючы свае ўклады ў Партнёрства ў інтарэсах сусветнай інфраструктуры і інвестыцый, каб зрабіць нашым сусветным партнёрам больш прывабную прапанову ў частцы экалагічных, інклюзіўных, кліматаўстойлівых і якасных інфраструктурных укладанняў, мы вітаем дасягненне поспехаў у рэалізацыі Партнёрстваў са справядлівым энергетычным пераходзе (ПСЭП) з ПАР і Інданезіяй як флагманскіх праектаў міжнароднага супрацоўніцтва, справядлівага энергапераходу і ўстойлівых інвестыцый, і спадзяемся на хуткае завяршэнне перамоў па ПСЭП з В'етнамам, а таксама на далейшыя поспехі ў перамовах з Індыяй і Сенегалам. Мы актывізуем супрацоўніцтва ў працоўнай групе па ПСЭП, каб рэалізаваць агульную мэту прыцягнення да 2027 года 600 млрд долараў, а дзеянні па ПСЭП будзем каардынаваць праз адпаведную працоўную групу.
Ізноў пацвярджаючы нашу поўную гатоўнасць дасягнуць гендарнай роўнасці і паслядоўна актуалізаваць яе аспекты ва ўсіх сферах нашых планаў, мы вітаем асноўныя рэкамендацыі Кансультатыўнага савета па гендарнай роўнасці (КСГР) і чакаем ад яго поўнай справаздачы да канца года. Дзякуем складу КСГР гэтага года за іх важную працу, пацвярджаем намер фармаваць КСГР як пастаянную структуру пры любым старшынстве ў “Вялікай сямёрцы” і спадзяемся на далейшае яго ўмацаванне.
У гэтым годзе мы дасягнулі поспехаў ва ўдасканаленні сусветнай сістэмы аховы здароўя, заснаванай на Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), пашырылі свае магчымасці па прадухіленні далейшых сусветных надзвычайных сітуацый у галіне аховы здароўя, падрыхтоўцы да іх і рэагавання на іх, а таксама па забеспячэнні медыцынскіх паслуг для ўсіх, у прыватнасці ў рамках зацверджанага ў Эльмау Пакта аб гатоўнасці да пандэмій “Вялікай сямёркі”. Мы вітаем паспяховае папаўненне Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй. Мы будзем нарошчваць намаганні па падрыхтоўцы і атэстацыі медыцынскіх супрацоўнікаў, а таксама павелічэнні маніторынгавага патэнцыялу для максімальна ранняга выяўлення ўспышак і штамаў захворванняў за кошт прыняцця падыходу "Адзінае здароўе". Мы працягнем падтрымліваць навукоўцаў у распрацоўцы бяспечных і эфектыўных вакцын, тэрапеўтычных сродкаў і дыягностыкі.
Пад германскім старшынствам мы, "Вялікая сямёрка", разам з міжнароднымі партнёрамі дэманструем рашучую гатоўнасць сумесна змагацца з буйнымі сістэмнымі праблемамі і надзённымі крызісамі сучаснасці. Абавязацельствы, якія мы прымаем, і нашы дзеянні забяспечваюць рух да справядлівага свету. Напярэдадні саміту "Вялікай сямёркі" 2023 года ў Хірасіме пад старшынствам Японіі, з падтрымкай старшынства Індыі ў "Вялікай дваццатцы", мы моцныя, згуртаваныя і рашуча гатовы будаваць мірную, паспяховую і ўстойлівую будучыню для ўсіх.